Бруно Мбанангой
габонскі футбаліст
Бруно Зіта Мбанангой (фр.: Bruno Mbanangoyé Zita; нар. 15 ліпеня 1980, Порт-Жанціль, Габон) — габонскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Габона (1999—2012).
Поўнае імя | Бруно Мбанангой Зіта | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
15 ліпеня 1980[1][2] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Габон | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Гуляў у Габоне, Тунісе і Турцыі, з 2006 года — у мінскім «Дынама» (з перапынкам). Некалькі разоў прызнаваўся найлепшым іграком мінскага клуба. У канцы 2012 года меў праблемы са здароўем і абвясціў аб прыпыненні кар’еры. З 2013 года выступаў у Габоне да канчатковага завяршэння кар’еры ў 2019 годзе.
Міжнародная кар’ера правіць
З 1999 года выступаў за зборную Габона, у складзе якой удзельнічаў у трох фінальных турнірах Кубка афрыканскіх нацый.
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2008