Брытанскае Самалі

(Пасля перасылкі з Брытанскі Самаліленд)

Брытанскае Самалі ці Брытанскі Самаліленд (англ.: British Somaliland) — у XIX—XX стагоддзях брытанскі пратэктарат на поўначы Афрыканскага Рога. Тэрыторыя пратэктарата пасля здабыцця незалежнасці ад Вялікабрытаніі ўвайшла ў склад Самалі. У наш час на большай частцы тэрыторыі былога Брытанскага Самалі існуе самаабвешчаная дзяржава Самаліленд. Астатняя частка тэрыторыі кантралюецца самаабвешчанай дзяржавай Пунтленд, якія імкнуцца ўвайсці ў склад федэратыўнага Самалі, а таксама Дзяржавай Хатума (аўтаномія ў складзе Самалі).

Пратэктарат Вялікабрытаніі
Брытанскі Самаліленд
англ.: British Somaliland
Герб Сцяг
Герб Сцяг
 >
1884 — 1960

Сталіца Харгейса
Мова(ы) Англійская мова
Самалійская мова
Афіцыйная мова англійская і самалійская
Грашовая адзінка Усходнеафрыканскі шылінг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пратэктарат быў створаны ў 1884 годзе на тэрыторыі, якая раней залежала ад Егіпта, і ў першыя часы кіраваўся брытанцамі з Адэна. Да 1898 года адміністрацыйна ўваходзіў у склад Брытанскай Індыі. У наступным годзе ў Самалілендзе разгарнуўся рух супраціўлення на чале з сеідам па мянушцы «вар’яцкі мула», які заснаваў дзяржаву дэрвішаў. Барацьба з паўстанцамі працягвалася да 1920 года. У вайне за Самаліленд брытанцы выкарыстоўвалі самалёты і спецыяльны «вярблюджы корпус».


У 19401941 гадах Брытанскі Самаліленд быў акупаваны італьянцамі і ўваходзіў у склад Італьянскай Усходняй Афрыкі. Італьянскі партызанскі рух працягваўся ў рэгіёне да восені 1943 года. Каланіяльныя ўлады абвясцілі пра гатовасць даць Самаліленду незалежнасць летам 1960 года з намерам аб’яднаць яго з былой італьянскай калоніяй у Самалі (падапечнай тэрыторыяй ААН), поўная незалежнасць якой мусіла была быць абвешчана 1 ліпеня 1960 года. У красавіку 1960 Заканадаўчы савет Брытанскага Самалі прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем незалежнасці з наступным аб’яднаннем з Самалі. Гэта ж пазіцыя была пацверджана і ўхвалена ўсімі на сумеснай канферэнцыі ў Магадыша. 26 чэрвеня Вялікабрытанія адмовілася ад сваіх правоў на Брытанскае Самалі, такім чынам Дзяржава Самаліленд фармальна стала незалежнай на некалькі дзён да 1 ліпеня, калі была створана адзіная дзяржава Самалі. Рэферэндуму сярод жыхароў брытанскага пратэктарата не праводзілася.

Грамадзянская вайна ў Самалі ў 1990-я гады прывяла да распаду краіны на некалькі частак. Паўночная частка, Самаліленд, лічыць сябе правапераемнікам Брытанскага Самалі (маюцца на ўвазе шэсць дзён яго суверэннага існавання пасля здабыцця незалежнасці ў 1960 годзе).

На тэрыторыі былога Брытанскага Самалі паміж Самалілендам і Пунтлендам дагэтуль захоўваецца напружаная сітуацыя, выкліканая міжкланавымі супярэчнасцямі. Улады Самаліленда, які з’яўляецца дзяржавай, дзе ўсе кіруючыя пасады дастаюцца выключна прадстаўнікам клана Ісак, сустракаюць супраціўленне жыхароў усходу краіны, дзе жывуць прадстаўніка клана Дарад (субкланы Дулбахантэ і Варсангалі). Гэтыя субкланы імкнуцца да адзінства з Самалі, дзе пражывае большасць прадстаўнікоў народа Дарад (аўтаномная дзяржава Пунтленд). Але пасля таго як Пунтленд стаў менш інтэнсіўна змагацца з самалілендскай экспансіяй, у прыватнасці, змірыўся з самалілендскім захопам дулбаханцкай сталіцы, горада Лас'анад, у 2007 годзе, субклан Дулбахантэ  (англ.) стаў ствараць свае незалежныя самаабвешчаныя дзяржавы (Нортленд, Сул-Санааг-Айн). У наш час арганізавана аўтаномія Хатума, прызнаная ўрадам Самалі. Іншы субклан, Варсангалі, які пражывае на поўнач ад Хатума, таксама стварыў сваю дзяржаву Маахір, якая з’яўляецца ў наш час часткай Пунтленда.

Гл. таксама правіць

Сучасны адміністрацыйны падзел тэрыторыі былога Брытанскага Самалі:

Спасылкі правіць