Брэзна
Брэ́зна (славацк.: Brezno, ням.: Bries(en), венг.: Breznóbánya) — горад у цэнтральнай Славакіі на рацэ Грон у Славацкім Рудагор'і. Насельніцтва каля 23 тысяч чалавек.
Горад
Брэзна
Brezno
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьБрэзна была ўпершыню згадана ў 1265 годзе ў лісце караля Белы IV як «Берэзун» — шахцёрскае паселішча, дзе здабываліся высакародныя металы.
У 1380 годзе Брэзна атрымала гарадскія правы. У XVII стагоддзі ў наваколлях горада пачалася здабыча дрэва, што прыцягнула струмень імігрантаў — лесасекаў з Штырыі. Насельніцтва таксама займалася авечкагадоўляй, гатаваннем вядомага «брызскага» сыра з авечага малака і пчалярствам[1]. У суседнім Гронцы быў створаны металургічны завод. Дзякуючы ўсяму гэтаму горад квітнеў.
У 1650 годзе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанд III даў гораду права вольнага каралеўскага горада.
У XIX стагоддзі ў Аўстра-Венгрыі з'яўляюцца буйнейшыя заводы і шахты і так Брэзна ўваходзіць у паласу стагнацыі[1], якая доўжылася да сярэдзіны XX стагоддзя, калі пачалася індустрыялізацыя горада.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьСлавутасці
правіць- Ансамбль галоўнай плошчы з касцёлам Св. Марыі
Вядомыя асобы
правіцьЗноскі
- ↑ а б Бриз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Počet obyvateľov SR k 31. 12. 2019 — Bratislava: ŠÚ SR, 2020.
- ↑ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ↑ а б в г д Partnerské mestá