Іван Бела
І́ван Бе́ла (славацк.: Ivan Bella; 21 мая 1964, Брэзна[1]) — палкоўнік славацкай арміі, больш вядомы як першы славацкі касманаўт.
Іван Бела | |
---|---|
Ivan Bella | |
Краіна: | Чэхаславакія, Славакія |
Спецыяльнасць: | пілот, касманаўт |
Воінскае званне: | палкоўнік ВПС Славакіі |
Экспедыцыі: | Саюз ТМ-29 — Саюз ТМ-28 |
Час у космасе: | 7 сутак 21 гадзіна і 56 хвілін |
Дата нараджэння: | 21 мая 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння: |
Долна Легата (Брэзна), Чэхаславакія |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Долнай Легаце пад Брэзнай. У 1979—1983 гадах навучаўся ў Ваеннай гімназіі ў Банскай Быстрыцы, пасля працягнуў навучанне ў Найвышэйшай ваеннай лётнай школе ў Кошыцах (1983—1987)[1].
Пілотам працаваў з 1983 года, пазней служыў пілотам тактычных знішчальнікаў. Лётаў на самалётах МіГ-21 і Су-22[1]. 23 сакавіка 1998 накіраваўся ў расійскае Зорнае мястэчка, дзе пачаў падрыхтоўку да касмічнага палёту. У жніўні 1998 быў абраны ў склад асноўнага экіпажу расійска-французска-славацкай экспедыцыі на «Мір», якая стартавала 20 лютага 1999[1].
Ад 2012 года з'яўляецца афіцыйным патронам Парку цёмнага неба Поланіны[2].
Узнагароды
правіць- Ваенны ордэн Людавіта Штура I ступені (1999)[3]
- У 2001 годзе ў яго гонар названая малая планета (22901) Іванбела.
Зноскі
- ↑ а б в г TASR.. Nečakal som, že do vesmíru poletím ja, spomína Ivan Bella (славацк.). Slovensko. Teraz (6 верасня 2013). Праверана 10 лістапада 2014.
- ↑ http://poloniny.svetelneznecistenie.sk/park-tmavej-oblohy/ Архівавана 23 сакавіка 2015.
- ↑ Prezident Schuster odovzdával pri príležitosti Dňa Ústavy SR najvyššie štátne vyznamenania (славацк.). SME (2 верасня 1999). Праверана 10 лістапада 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Бела