Брэм Стокер
Абрагам «Брэм» Стокер (англ.: Abraham «Bram» Stoker, 8 лістапада 1847, Дублін, Ірландыя — 20 красавіка 1912, Лондан) — ірландскі пісьменнік. Аўтар рамана «Дракула».
Брэм Стокер | |
---|---|
Bram Stoker | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Абрахам Стокер |
Дата нараджэння | 8 лістапада 1847[1][2][…] |
Месца нараджэння | Дублін, Ірландыя |
Дата смерці | 20 красавіка 1912[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | Лондан, Вялікабрытанія |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Жонка | Флорэнс Бэлкхем[d] |
Дзеці | Irving Stoker[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Жанр | гатычны раман, жахі |
Мова твораў | англійская |
bramstoker.org (англ.) | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Абрагам «Брэм» Стокер нарадзіўся 8 лістапада 1847 года ў Дубліне. У дзяцінстве з-за хваробы ён да сямі год не быў здольны паднімацца і хадзіць. Гэтая акалічнасць пакінула след у творчасці пісьменніка — граф Дракула, персанаж яго галоўнага рамана, шмат часу праводзіць у сне. Аднак, пераадолеўшы хваробу, Стокер падчас вучобы ва ўніверсітэце Дубліна быў добрым футбалістам і лёгкаатлетам.
Пасля сканчэння Трыніці-каледжа Стокер доўгі час працаваў на дзяржаўнай службе, адначасова выступаючы на старонках дублінскай газеты «The Evening Mail» як журналіст і тэатральны крытык. У гэты час у яго завязаліся сяброўскі стасункі з англійскім акцёрам Генры Ірвінгам. У 1878 годзе Ірвінг прапанаваў Стокеру стаць дырэктарам-рассаветнікам тэатра «Ліцэум» (Lyceum Theatre), і Стокер пераехаў у Лондан. Цягам 27 год Стокер быў менеджарам Ірвінга да самой смерці апошняга ў 1905 годзе. Стокер цяжка перажываў смерць сябра — з ім здарыўся ўдар, і суткі ён не прыходзіў у свядомасць.
Сяброўства з Ірвінгам дапамагло Стокеру ўвайсці ў вышэйшыя колы Лондана і пазнаёміўся з Артурам Конан Дойлам і Джэймсам Уістлерам. Стокер быў жанаты на Флорэнс Белкам, у якую быў закаханы Оскар Уайльд.
Хоць Стокер з'яўляўся аўтарам мноства твораў, славу яму прынёс знакаміты раман «Дракула», апублікаваны ў 1897 годзе. Над раманам Стокер правёў восем год, вывучаючы еўрапейскі фальклор і легенды пра вампіраў.
Брэм Стокер памёр у Лондане 20 красавіка 1912 года з-за прагрэсіруючага параліча.
Раманы і навелыПравіць
Зборнікі апавяданняўПравіць
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118798995 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bram Stoker // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Dracula / M. Hindle — Penguin Classics, 2011. — P. xiii.
- ↑ Dracula / M. Hindle — Penguin Classics, 2011. — P. xiii–xiv.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэм Стокер