Брэстжылбуд

«Брэстжылбуд» — прадпрыемства ў Брэсце, якое размяшчаецца ў будынку па вуліцы Газдзецкага, 11. Спецыялізуецца на будаўніцтве жылых дамоў, аб’ектаў сацыяльнага прызначэння ў г. Брэст і Брэсцкай вобласці. Асноўныя кірунку дзейнасці: праектаванне і будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, вытворчасць зборных бетонных і жалезабетонных канструкцый і вырабаў.

Брэстжылбуд
Заснаванне 1970
Размяшчэнне
Галіна будаўніцтва[d]
Сайт dsk-brest.by(руск.) (англ.) 

ГісторыяПравіць

Заснаваны ў 1970 годзе як Брэсцкі домабудаўнічы камбінат на базе завода зборнага жалезабетону № 9 камбіната «Будмантажіндустрыя» і ўчастка будаўнічага ўпраўлення № 116 будтрэста № 8. З 1988 года праектна-прамысловае будаўнічае аб’яднанне індустрыяльнага домабудавання «Брэстжылбуд», з 2004 года камунальнае ўнітарнае вытворча-будаўнічае прадпрыемства.

У 1989 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы адміністрацыйны корпус «Брэстжылбуда» па вуліцы Маскоўскай, 362 (цяпер – вул. Газдзецкага, 11)[1].

Прадпрыемствам за перыяд 1970—2008 пабудавана 3 435 509 м² агульнай плошчы жылых дамоў.

СтруктураПравіць

У структуры прадпрыемства: завод буйнапанэльнага домабудавання, будаўніча-мантажныя ўпраўленні № 1, 2, 4 у Брэсце, № 3 у Пінску, упраўленні праектных работ, вытворча-тэхнічнай камплектацыі, механізацыі, сантэхнічны і электрамантажны ўчасткі. Мае 3 інтэрнаты, базу адпачынку.

ЛітаратураПравіць

  • А. И. Романюк. «Брестжилстрой» // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.)  / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.

СпасылкіПравіць

  1. История компании