Берасцейскія друкарні
Берасцейскія друкарні — друкарні, што дзейнічалі ў 1550—1570-я гг. ў Берасці. Мецэнатам большасці з іх быў канцлер вялікага літоўскага, ваявода віленскі і староста берасцейскі М. Радзівіл Чорны. Узнікненню друкарняў садзейнічаў уздым y культурным развіцці Беларусі, пашырэнне міжнародных сувязяў і ўплыў Рэфармацыі. У ліку друкароў-кнігавыдаўцоў Б. Ваяводка (1553—54), С. Мурмеліус (1558—60-я г.), Ц. Базылік (1560—70-я г.).
Гісторыя
правіцьПершая беларуская друкарня была заснавана ў Брэсце ў 1553 годзе, што дало штуршок да развіцця кнігадрукавання — даволі хутка на тэрыторыі Беларусі з'явілася яшчэ пяць друкарняў, якія працавалі на распаўсюд культуры Рэнесансу і ідэй рэфармацыі[1].Брэсцкая друкарня была арганізавана пад заступніцтвам Мікалая Радзівіла Чорнага – аднаго з бачных дзеячаў беларускай гісторыі, берасцейскага старосты, віленскага ваяводы і канцлера Вялікага княства Літоўскага. Для свайго часу друкарня забяспечвала высокі паліграфічны ўзровень. Яна выпусціла больш за сорак выданняў на польскай і лацінскай мовах розных тэматык і зместу.
Вядомыя выданні
правіцьПершыя кнігі, выдадзеныя Ваяводкам, адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху: Вялікі і Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштофа Імлера і Урбана Рэгіуса. 3 выданняў Мармеліуса вядомы: «Два пасланні» (1559), «Гісторыя пра папу Іаана VIII, які быў жанчынай» (1560), «Артыкулы права магдэбургскага» Б. Граіцкага (1560) і інш. Выйшлі выданні і без згадвання друкара: «Берасцейская Біблія» (1563); сатырычная паэма «Пратэй, або Пярэварацень» (1564), «Размова паляка з ліцвінам» (каля 1564). Таксама вядомы «Артыкулы права магдэбургскага» Граіцкага і зборнік рэлігійных песень з нотамі «Песні славы божай» Зарэмбы.
Значэнне
правіцьНайбольшага росквіту кнігадрукаванне ў Берасці дасягнула пад кіраўніцтвам Ц. Базыліка. Выдаўцы Берасцейскай друкарні адрасавалі значную частку сваіх кніг «простым», «посполітым» чытачам. У іх афармленні шырока выкарыстоўвалася рэнесансавая графіка, наборныя арнаменты, гатычныя шрыфты, застаўкі, канцоўкі, фігурныя ксілаграфіі, адчуваецца сувязь з кніжным мастацтвам Польшчы і краін паўночна-еўрапейскага Адраджэння. Самай важнай кнігай Брэсцкай друкарні лічыцца Берасцейская Біблія (1563 г.), якая змяшчае поўны тэкст Святога пісання на польскай літаратурнай мове 16 стагоддзя.
Зноскі
- ↑ Незабвенный Брест: бытие литературного города над Бугом
Літаратура
правіць- Брэсцкія друкарні. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Barbara Bieńkowska Książka na przestrzeni dziejów, wyd. Centrum Edukacji Bibliotekarskiej, Informacyjnej i Dokumentacyjnej im. Heleny Radlińskiej, Warszawa 2005, ISBN 83-88581-21-X
- Helena Szwejkowska Książka drukowana XV—XVIII wieku, wyd państwowe Wydawnictwo Naukowe, Wrocław 1975
- Незабвенный Брест: бытие литературного города над Бугом (руск.). virtualbrest.by (11 снежня 2016).
- 1000 лет Бресту [Изоматериал] : [буклет]. — [Брест : Брестская типография, 2013]. — 1 л. (сложенный вдвое)
- История белорусских типографий и книгопечатания Бугом (руск.). myland.by (11 снежня 2016).
- История книгопечатания в Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). antiques.haus (11 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2016. Праверана 13 снежня 2016.