Бярнард Ваяводка (польск.: Bernard Wojewódka; ?, Кракаў — ліпень 1554) — матэматык, друкар i перакладчык.

Бярнард Ваяводка
Род дзейнасці матэматык, друкар, перакладчык, выдавец
Дата нараджэння невядома
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 1554

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Кракаве. Аўтар кнігі па матэматыцы «Алгарытм — навука лічбы» (Кракаў, 1553). Па запрашэнні дзеяча рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага ў 1553 пераехаў у Берасце, дзе ўзначаліў першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню, якая дзейнічала ў 15501570-я гады.

ТворчасцьПравіць

Першыя выданні друкарні (Вялікі i Малы Катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы Крыштафа Імлера, Урбана Рэгіуса) адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху, які быў накіраваны супраць каталіцкай царквы i меў антыфеадальны характар. На думку даследчыкаў, Ваяводка прымаў таксама ўдзел у падрыхтоўцы да выдання Берасцейскай Бібліі 1563 года — помніка польскамоўнага кнігадрукавання на Беларусі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.
  • Drukarze dawnej Polski : od XV do XVIII wieku. Z. 5, Wielkie Księstwo Litewskie. Wrocław; Kraków. 1959, S. 248—255.