Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна
Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт. Названа ў гонар караля Мацьяша I Корвіна.
Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна | |
---|---|
венг.: Budapesti Corvinus Egyetem | |
Арыгінальная назва | венг.: Budapesti Corvinus Egyetem |
Міжнародная назва | англ.: Corvinus University of Budapest |
Заснаваны | 1920 |
Рэктар | Элёд Такатш[d][1] |
Студэнты | 11 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Будапешт |
Сайт | uni-corvinus.hu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта даследчы ўніверсітэт, арыентаваны на навуку і адукацыю. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 500 студэнтаў, якія засвойваюць адукацыйныя праграмы ў галіне дзелавога адміністравання, эканомікі і сацыяльных навук у Будапешце і Секешфехервары з 1948 года.
Універсітэт навучае студэнтаў на шасці факультэтах і іншых структурных падраздзяленнях, якія навучаюць бакалаўраў, магістраў і дактарантаў па спецыяльнасцях, якія выкладаюцца на венгерскай, англійскай, французскай і нямецкай мовах.
Універсітэт быў уключаны ў топ-50 у рэйтынгу еўрапейскіх ВНУ Financial Times. Многія міністры і прэм’ер-міністры Венгрыі вучыліся ў гэтай ВНУ.
Структура
правіць- Інстытут эканомікі бізнесу
- Інстытут камунікацый і сацыялогіі
- Інстытут развіцця прадпрыемстваў
- Інстытут эканомікі і публічнай палітыкі
- Інстытут эканомікі
- Інстытут фінансаў, уліку і бізнес-права
- Інстытут інфармацыйных тэхналогій
- Інстытут міжнародных, палітычных і рэгіянальных навук
- Інстытут маркетынгу
- Інстытут менеджменту
- Інстытут матэматыкі і статыстычнага мадэлявання
Зноскі
- ↑ Dr. Takáts Előd a Corvinus új rektora — Універсітэт Корвіна. Праверана 26 ліпеня 2021.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будапешцкі ўніверсітэт Корвіна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы