Будзяніцкая Рудня

(Пасля перасылкі з Будзеніцкая Рудня)

Будзяні́цкая Ру́дня[1] (трансліт.: Budzianickaja Rudnia, руск.: Буденичская Рудня) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іканскага сельсавета.

Вёска
Будзяніцкая Рудня
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовыя індэксы
222135
Аўтамабільны код
5
Будзяніцкая Рудня на карце Беларусі ±
Будзяніцкая Рудня (Беларусь)
Будзяніцкая Рудня
Будзяніцкая Рудня (Мінская вобласць)
Будзяніцкая Рудня

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 47 км на паўночны захад ад горада Барысаў, 118 км ад Мінска. Рэльеф раўнінны. На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам і цячэ рака Сасна (прыток ракі Мрай). На рацэ каля вёскі сажалка[2]. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў—Бягомль.

Планіроўка Т-падобная. Да галоўнай вуліцы шыротнай арыентацыі далучаюцца перпендыкулярна дзве кароткія вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

правіць

У 1858 годзе вёска Рудня, 26 жыхароў мужчынскага полу, у Карсакавіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Зембінскай воласці. Напачатку ХХ ст. дзейнічалі вадзяны млын, маслабойня.

З лютага да снежня 1918 года на тэрыторыі, акупіраванай войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з лютага — у ЛітБел ССР. З жніўня 1919 да мая 1920 года акупіравана польскімі войскамі.

З 31.7.1920 г. ў БССР. З 20.8.1924 г. ў Карсакавіцкім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. да 26.7.1930 г. Мінскай акруг, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1929 г. арганізаваны калгас «Трэці рашаючы». Дзейнічала кузня.

У Вялікую Айчынную вайну ў канцы чэрвеня 1941 г. акупіравана нацыстамі. 29 мая 1943 года гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 58 жыхароў, якія пахаваны ў брацкай магіле на паўночнай ускраіне вёскі.

Пасля вайны адбудавана. З 11 студзеня 1968 года ў Іканскім сельсавеце.

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 126 жыхароў, 18 двароў.
  • 1917 год — 132 жыхары, 24 двары.
  • 1926 год — 105 жыхароў.
  • 1940 год — 176 жыхароў, 36 двароў.
  • 1960 год — 94 жыхары.
  • 1988 год — 48 жыхароў, 24 гаспадаркі.
  • 2008 год — 20 жыхароў, 14 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бу́дзеніцкая Ру́дня
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 13. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць