Будлаўка — былая вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Родненскага сельсавета.

Вёска
Будлаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Будлаўка на карце Беларусі ±
Будлаўка (Беларусь)
Будлаўка
Будлаўка (Магілёўская вобласць)
Будлаўка

Геаграфія правіць

Будлаўка знаходзіцца за 24 км у напрамку на ўсход ад горада Клімавічы, за 147 км ад Магілёва.

Гісторыя правіць

Упершыню згадваецца ў 1784 годзе як вёска ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года па 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Судзілаўскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Судзілаўскага сельсавета ў 1960 годзе была ўключана ў склад Родненскага сельсавета.

24 жніўня 1989 года скасавана[2].

Насельніцтва правіць

  • 1784 год — 13 жыхароў, 3 гаспадаркі
  • 1897 год — 101 жыхар, 15 гаспадарак
  • 1909 год — 115 жыхароў, 21 гаспадарка
  • 1926 год — 179 жыхароў, 32 гаспадаркі
  • 1970 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка
  • 2007 год — насельніцтва адсутнічае

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць