Будынак абласнога аграпрамысловага комплексу (Гродна)

Гродна

Будынак абласнога аграпрамысловага комплексу — будынак у Гродне, размешчаны па вуліцы Лермантава, 2, на рагу з вуліцай Максіма Горкага і Віленскім завулкам. Пабудаваны ў 1985 годзе (архітэктары М. Жучко[1][2], Н. Чуйко[1], Н. Скачкова[1][2], Л. Баланюк[2] пры ўдзеле А. Тараненкі, Л. Кордаш[1]).

Будынак абласнога аграпрамысловага комплексу
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1985
Архітэктар Мікалай Іванавіч Жучко, Наталля Сцяпанаўна Чуйко, Н. Скачкова[d], Л. Баланюк[d], Аляксандр Барысавіч Тараненка і Л. Кордаш[d]

Архітэктура правіць

Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка, вырашаная ў плане П-падобна, складаецца з цэнтральнага цаглянага 7-павярховага корпуса, арыентаванага галоўным фасадам на вул. Лермантава, і 2-павярховых бакавых крылаў, якія ўтвараюць унутраны дворык. Асіметрычную кампазіцыю ўраўнаважваюць фланкуючыя элементы — аб’ём тарцовай лесвічнай клеткі з аднаго боку, вертыкальны пілон і казырок галоўнага уваходу — з іншага. Два ніжнія паверхі трактаваны ў абагульненых формах як падножжа будынка. Для аздаблення выкарыстаны граніт, дэкаратыўная тынкоўка, керамічная плітка. У крылах размешчаны сталовая, канферэнц-зала, ЭВМ[2].

Зноскі

  1. а б в г Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г Агропромышленный комплекс областной // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.

Літаратура правіць

  • Агропромышленный комплекс областной // Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. — ISBN 5-85700-015-7.