Бузульнік букавінскі[3] (Ligularia bucovinensis) — від кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Від быў упершыню апісаны ў 1944 годзе.
Бузульнік букавінскі |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Бузульнік букавінскі |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Ligularia bucovinensis Nakai
|
|
Травяністая расліна вышынёй 30-75 см. Сцябло прамастойнае, знізу пурпуровае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх, часта пурпуровых чаранках, сцябловае — на кароткіх, верхняе сядзячае, лускападобнае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, у рэдкай гронцы з фіялетава-пурпуровым прыкветным лісцем[3].
Цвіце ў ліпені-жніўні[3].
Расце на забалочаных лугах, мохавых балотах, у вільготных чорнаалешніках[3].
Зноскі