Булгур (варыянты назвы bulgur, boulghoul, boulgour, bulghur, burghul, bulghul) — від крупаў, які вырабляюць найчасцей з цвёрдых сартоў пшаніцы.

Сухі булгур мае залацістае адценне

У працэсе вырабу зерне пшаніцы тэрмічна-водна апрацоўваюць, потым сушаць (традыцыйна на сонцы) і звычайна ачышчаюць ад вотруб'я. Пасля гэтага зерне дробяць да патрэбнага памеру.

Булгур распаўсюджаны ў міжземнаморскай кухні, у кухні Турцыі, краін Блізкага Усходу і Індыі. Ужываецца для гатавання плову, супоў, салатаў, як гарнір, а таксама для фаршыравання. Высокая энергетычная каштоўнасць булгура робіць яго паўнавартаснай альтэрнатывай рысу і кус-кусу.

Спасылкі правіць