Бурачок серабрысты

від раслін

Бурачо́к серабрысты[3] (Alyssum argenteum) — від кветкавых раслін з роду Бурачок (Alyssum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Бурачок серабрысты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Alyssum argenteum All.

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  823178
GRIN  t:2744
IPNI  277329-1
TPL  kew-2631918

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—40 см. Сцёблы шматлікія, прамастойныя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы і ў ніжняй частцы сцябла, апушаныя зорчатымі валаскамі. Кветкі дробныя, жоўтага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Паходзіць з Паўднёвай Еўропы. Святлолюбівая, марозаўстойлівая, засухаўстойлівая, не патрабавальная да глебы расліна. Цвіце ў маі—чэрвені.

Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць