Бурлакі — наёмныя рабочыя ў Расіі XVI — пачатку XX стагоддзяў, якія перамяшчалі рачныя судны ўручную пры дапамозе канатаў і вёслаў. Таксама бурлакамі называлі бяздомныя халастых або ўдовыя бяздзетныя людзі, якія вялі гаспадарку адасоблена.

Ілья Рэпін. «Бурлакі на Волзе», 18701873

Бурлацтва было выклікана ростам перавозак пры тэхнічнай недасканаласці рачнога транспарту. Бурлацкая праца з'яўлялася сезоннай. Судны цягнулі па «вялікай вадзе»: увесну і ўвосень. Для выканання заказу бурлакі аб'ядноўваліся ў арцелі. Праца бурлака была вельмі цяжкай і манатоннай. Хуткасць перамяшчэння залежала ад сілы і кірунку ветру. Пры спадарожным ветры на судне падымаўся ветразь, які значна паскараў перамяшчэнне. Вытрымліваць тэмп руху бурлакам дапамагалі песні.

У Расійскай імперыі «сталіцай бурлакаў» з пачатку XIX стагоддзі назвалі горад Рыбінск. У летні час праз Рыбінск праходзіла чацвёртая частка ўсяго расійскага бурлацтва.

На Беларусі працавалі на ўсіх вялікіх рэках: Дняпры, Прыпяці, Нёмане, Бугу, Заходняй Дзвіне, Бярэзіне, a таксама на Дняпроўска-Бугскім і Агінскім каналах. У XVIIXIX стст. бурлацтва на Беларусі стала самастойным і адыходніцкім промыслам. У бурлакі наймаліся мужчыны (зрэдку і жанчыны) з вялікай фізічнай сілай ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў.

Узнікненне і пашырэнне параходства ў канцы XIX ст. выцесніла бурлацтва. Некаторы час замест перамяшчэння судна бурлакамі таксама выкарыстоўваўся такі спосаб перамяшчэння, як завоз якараў уверх па цячэнні і падцягванне да іх судна на лябёдцы з коннай ці паравой цягай (гл. кабестан).

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).