Бурлеска (літаратура)

Бурле́ска (фр.: burlesque, італ.: burlesco, ад італ.: burla — жарт) — кшталт камічнай паэзіі, які сфармаваўся ў эпоху Адраджэння. Камічны эфект бурлеска будуецца на стылістычнай неадпаведнасці тэксту тэме: узвышаныя класічныя сюжэты пераказваюцца простамоўнымі выразамі і напаўняюцца штодзённымі побытавымі дэталямі (травесція), альбо, наадварот, нейкая малазначная падзея апісваецца мовай эпічнай паэзіі (іраікамічная паэма).

Правобразам бурлескавай паэзіі была антычная «Батрахаміямахія» («Вайна жаб і мышэй»). У эпоху Адраджэння бурлеск з'явіўся найперш у Італіі, дзе з жанрам звязаныя імёны Франчэска Берні, Алесандра Тасоні і Франчэска Брачаліні.

У беларускай літаратуры да бурлескаў адносяцца Энеіда навыварат і Тарас на Парнасе.

Літаратура правіць

  • В. Рагойша. Бурлеска // Літаратуразнаўчы слоўнік: Тэрміны і паняцці. Мінск, 2009. С. 31.