Буховічы
(Пасля перасылкі з Бухавічы)
Бухо́вічы[1] (трансліт.: Buchovičy, руск.: Буховичи) — аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, на аўтадарозе Мінск—Брэст. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Буховіцкага сельсавета. Цэнтр калгаса. За 12 км на паўночны ўсход ад г. Кобрын, 58 км ад Брэста.
Аграгарадок
Буховічы
| ||||||||||||||||||||
Насельніцтва
правіць- 1995 год — 391 жыхароў, 131 двор.
Інфраструктура
правіцьУ Буховічах працуюць млын, базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.
Славутасці
правіць- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1674) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000413.
- Паравы млын.
Вядомыя асобы
правіць- Валянціна Аляксееўна Купрыянюк (нар. 1952) — доктар эканамiчных навук.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бухо́вічэ
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Буховічы
- Буховічы на сайце Глобус Беларусі (руск.)