Буцькі́[2] (трансліт.: Bućki, руск.: Бутьки) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета.

Вёска
Буцькі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225152
Аўтамабільны код
1
Буцькі на карце Беларусі ±
Буцькі (Беларусь)
Буцькі
Буцькі (Брэсцкая вобласць)
Буцькі

Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсавета[3], да 1 снежня 2009 года — у склад Варанілавіцкага сельсавета[4].

Славутасці

правіць
 
Буцькоўскі ідал.

У 1986 годзе на курганным могільніку ля вёскі знойдзены каменны ідал. Захоўваецца на тэрыторыі Пружанскага палацыка. Антрапаморфная фігура ідала высечаная са светла-шэрага валуна ў часы паганства. Вышыня яго — 1,04 м, шырыня — 40-50 см, таўшчыня — 30 см. Крыжападобная па форме, галава круглявая, рукі пазначаны невялікімі бакавымі выступамі, якія ідуць знізу ад пляча. Левае плячо некалькі ніжэй правага, што надае фігуры некаторую асіметрычнасць. Вонкавая частка пашкоджана, але прасочваюцца вочы, нос і рот. На грудзях высечаны крыж у крузе. Фігура нязначна пашыраецца дадолу[5].

Зноскі

правіць
  1. https://map.nca.by
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 242 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района» (руск.)(недаступная спасылка). Банк законов (1 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 29 лістапада 2015.
  5. Расказваем аб культавых і загадкавых валунах Беларусі

Спасылкі

правіць