Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх (Пружаны)
Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. Пабудаваны на паўночнай ускраіне Пружан паводле праекту архітэктара Лянцы. Належала пружанскаму маршалку В. Швыкоўскаму.
Палацава-паркавы комплекс | |
Палацава-паркавы комплекс Швыкоўскіх | |
---|---|
52°33′55,21″ пн. ш. 24°27′27,56″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Пружаны, вул. Савецкая, 50 |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
Архітэктар | Францішак Лянцы |
Заснавальнік | Валенцій Швыкоўскі |
Дата заснавання | сярэдзіна XIX стагоддзя |
Будынкі | |
палац • брама • флігель • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000585 |
Сайт | museum.pruzhany.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьАнсамбль сядзібы ўключае мураваную гасподу стылізаванага італьянскага рэнесансу, да якой з боку гораду вядзе шырокая алея, дзве мураваныя афіцыны па баках ад яе і парк пейзажнага тыпу.
Сіметрычная кампазіцыя гасподы складаецца з рознавялікіх аб'ёмаў, аб'яднаных аднапавярховым корпусам. У заходняй частцы — двухпавярховы аб'ём з эркерам, з усходняга боку да яго прылягае квадратная ў плане вежа, з заходняга — аднапавярховая прыбудова з паўкруглай верандай, з паўночнага — трохпавярховы аб'ём. Усходняя частка гасподы — двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус, тарэц якога выступае на паўднёвым фасадзе невялікім рызалітам, завершаным шчытом. Усе аб'ёмы маюць пакатыя дахі. З боку паўночнага фасада, арыентаванага на парк, — вялікая тэраса з перакрыццем на дзвюх калонках. Планіроўка анфіладная. Інтэр'ер аздоблены ляпнымі прафіляванымі карнізамі, камінамі і інш.
Парк
правіцьПарк закладзены ў 2-й пал. XIX ст. Плошча каля 8 га (у гарадскім парку агульнай плошчай 48 га). Пейзажны. Цэнтр кампазіцыі — мураваны сядзібны дом. Перад ім — партэр у выглядзе эліпса, падзелепы на 4 сектары. За домам — разрэджаны дрэвавы масіў з мясцовых лісцевых парод, прарэзаны ў паўночна-заходняй частцы грабавай алеяй. Каля ўсходняй мяжы парку — сажалка і канал да 3 м шырынёй, на беразе якога тры паляны. Ад дома да іх вядзе алея бэзу звычайнага. На партэры растуць ясень ніцы звычайны (узрост каля 80 гадоў) і елка калючая блакітная, веранду абвівае старэйшы ў Беларусі экземпляр пузыраплодніка крутлалістага (дыяметр ствала пры аснове каля 10 см, вышыня больш за 6 м). Да парку далучаецца сад з павільёнам (былая аранжарэя), паблізу якога растуць і пладаносяць старыя экзэмпляры культурнага вінаграду, шаўкоўніцы, арэху грэцкага.
Сучасны стан
правіцьУ будынку размешчаны музей-сядзiба "Пружанскi палацык". Ансамбль — помнік рэспубліканскага значэння.
Літаратура
правіць- Анціпаў В. Пружанскі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх (Пружаны)
- Афіцыйны сайт
- Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх (Пружаны) ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх (Пружаны) ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Пружанскі палацык у Instagram
- Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх на партале Radzima.org
- Сядзіба Швыкоўскіх на партале "Глобус Беларуси"
- Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх (Пружаны) на сайце «Архіварта»