Калазубскі сельсавет
Калазу́бскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Калазубы.
Калазубскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Пружанскі раён |
Уключаў | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Калазубы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 18 чэрвеня 1963 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года — Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кавальскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Варанілавіцкага (5 населеных пунктаў: Буцькі, Вітараж, Еськавічы, Калазубы, Перасадзічы) і Ружанскага (4 населеныя пункты: Бор-Ліпы, Кавалі, Мікіцічы, Юндзілы) сельсаветаў[2].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.