Быхаўская вуліца (Гомель)
Гомель
Вуліца Быхаўская — вуліца (Гомель) ў Савецкім раёне горада Гомеля. Названая ў гонар г. Быхава. Працягласць 1613 м, ад вул. Сляпнёва да праспекта Кастрычніка.
Быхаўская вуліца Гомель | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Савецкі |
Гістарычны раён | вёска Любны |
Працягласць | 1620 м |
![]() |
На вуліцы размешчаны
правіць- Храм Іверскай іконы
- Гарадская дзіцячая паліклініка №3
- Гарадская паліклініка №5
- Сярэдняя школа №40
Перасякае вуліцы
правіць- Багдана Хмяльніцкага
- Праспект Кастрычніка
- Мазырскую
- 1-ю Навалюбенскую
- Гомельскую
- Старабыхаўскі завулак
- Леванеўскага
- Любенскую
- Сляпнёва
Гісторыя
правіцьЗабудоўвалася з 1900 года драўлянымі 1-павярховымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу. Доўгі час вуліца была на самым ускрайку горада. У 1960-я — 1970 г.г. частка вуліцы Быхаўскай перайменавалі ў праспект Кастрычніка.
Прыкладна да сярэдзіны 2000-х побач Храма Іверскай іконы быў размешчаны "Быхаўскі рынак" (зараз на гэтым месцы размешчана аўтапаркоўка ля супермаркета "Green").
Літаратура
правіць- Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.