Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт
Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Быхаўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Быхава, у будынку па вул. Леніна, 31.
Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Юрысдыкцыя | Быхаўскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 213352, Магілёўская вобласць, г. Быхаў, вул. Леніна, 31 |
Старшыня | Дзмітрый Васільевіч Марціновіч |
Структура правіць
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (вул. Леніна, 37);
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання (вул. Леніна, 37);
- Упраўленне справамі;
- Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
- Упраўленне адукацыі;
- Аддзел спорту і турызму;
- Юрыдычны аддзел;
- Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Упраўленне землеўпарадкавання;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел культуры;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (плошча Красоўскага, 6);
- Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел унутраных спраў.
Старшыні правіць
- з 31 жніўня 2018 — Дзмітрый Васільевіч Марціновіч
Зноскі
Спасылкі правіць
- bykhov.gov.by — афіцыйны сайт Быхаўскага раённага выканаўчага камітэта