Бэрдзянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт
Бэрдзянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (укр.: Бердянський державний педагогічний університет) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Бэрдзянску Запарожскай вобласці.
Бэрдзянскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт | |
---|---|
Бердянський державний педагогічний університет | |
| |
Арыгінальная назва | Бердянський державний педагогічний університет |
Міжнародная назва | Berdyansk State Pedagogical University |
Заснаваны | 1932 |
Тып | профільная ВНУ |
Студэнты | 8 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул.Шмідта 4, Бэрдзянск, Запарожская вобл., Украіна |
Сайт | bdpu.org |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьУ структуры ўніверсітэта 6 факультэтаў, эканоміка-гуманітарны каледж, 28 кафедраў, дзе навучальны працэс забяспечваюць 29 дактароў навук, прафесараў, 186 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Падрыхтоўка дактароў філасофіі ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях аспірантуры: 014 Сярэдняя адукацыя, 015 Прафесійная адукацыя, 032 Гісторыя і археалогія, 035 Філалогія, 051 Эканоміка. Падрыхтоўка дактароў навук ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях дактарантуры: 014 Сярэдняя адукацыя, 015 Прафесійная адукацыя, 035 Філалогія.
Факультэты
правіць- Гуманітарна-эканамічны
- Дашкольнай, спецыяльнай і сацыяльнай адукацыі
- Псіхолага-педагагічнай адукацыі і мастацтваў
- Фізіка-матэматычнай, камп'ютарнай і тэхналагічнай адукацыі
- Фізічнай культуры, спорту і здароўя чалавека
- Філалогіі і сацыяльных камунікацый
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка ўніверсітэта Архівавана 14 студзеня 2021.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286