Бэршадзь[2] (укр.: Бершадь) — горад у Вінніцкай вобласці Украіны, былы[3] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады.

Горад
Бэршадзь
укр.: Бершадь
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1459[1]
Першая згадка
Горад з
Плошча
29,8 км²
Вышыня цэнтра
171 м
Насельніцтва
12800 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-4352
Паштовы індэкс
24400
КААТУУ
0520410100
Афіцыйны сайт
Бэршадзь на карце Украіны ±
Бэршадзь (Украіна)
Бэршадзь
Бэршадзь (Вінніцкая вобласць)
Бэршадзь

Назва правіць

Некаторыя лічаць, што назва паходзіць ад цюркскага "брэг" — "ахова", іншыя - што назва паходзіць ад татарскага "бэрэш" - "брытва". Існуе легенда аб дацы ваяводы — Бэршады, якая ўзначаліла абарону горада ад татараў. Існуе і такое тлумачэнне: назва паходзіць ад прозвішча немца - Бэрнша, які першым пачаў забудову паселішча.

Транспарт правіць

У горадзе дзейнічае аўтавакзал. Таксама можна скарыстацца чыгункай. У прыгарадзе размешчана аднайменная чыгуначная станцыя вузкакалейнай чыгункі Галаваніўск - Гайваран - Рудныця. На станцыі Рудныця магчымая перасадка на прыгарадныя цягнікі да Адэсы (праз Папелюхы, Кодыму, Падзільск, Раздзільну I), да Вапняркі (праз Крыжопіль) і пасажырскія цягнікі далёкага следавання. Па прыбыцці ў Гайваран частка цягнікоў далей ідзе на Галаваніўск, дзе ажыццяўляецца перасадка на прыгарадны цягнік (шырокай каляіны) да станцыі Памошная (праз Восыпіўку, Підгародну, Першамайск).

Зноскі