Бэці Марыя Караліна Петэрсан (швед. Betty Maria Carolina Pettersson; 14 верасня 1838, прыход Вісбю, лен Готланд, Швецыя — 7 лютага 1885, прыход Хэдвіг Элеанора, Стакгольм, Швецыя) — першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала атэстат сталасці (атэстат аб атрыманні адукацыі), якая паступіла ва ўніверсітэт (1872) і ў далейшым працавала выкладчыкам.

Бэці Петэрсан
Дата нараджэння 14 верасня 1838(1838-09-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1885(1885-02-07)[1] (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці школьны настаўнік
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Петэрсан нарадзілася ў сям’і седлавых майстроў, якія пражывалі па вуліцы Адэльсгатан 35 у Вісбю. Яна была адораным дзіцем, і таму мела магчымасць вучыцца ў прыватнай школе Фрэкнарна Моландэра. Акрамя таго, яна брала ўрокі англійскай мовы і танцаў. Бэці Петэрсан вылучалася сярод іншых вучняў школы, якія ў большасці сваёй паходзілі з багатых сем’яў.

Пасля Петэрсан прайшла некаторую форму для падрыхтоўкі настаўнікаў на мацерыковай частцы Швецыі. Яна вярнулася на Готланд, каб працаваць настаўнікам у прыватнай школе, у 1860 годзе яна канчаткова з’ехала з вострава. Да 1871 года Петэрсан працавала гувернанткай у розных дваранскіх сем’ях, у тым ліку ў палацах у Цюсце і Нючэпінгенскім замку.

Бэці Петэрсан планавала атрымаць вышэйшую адукацыю (тады гэта называлася атэстатам сталасці). Аднак, гэта было немагчыма для жанчын да 1870 года, калі Рыксдаг пастанавіў запусціць шведскую дзяржаўную адукацыйную праграму для настаўнікаў-жанчын. Толькі пасля гэтага Бэці змагла экстэрнам скончыць Новую пачатковую школу ў Стакгольме, і 16 мая 1871 года стала першай адукаванай жанчынай ва ўзросце 33 гадоў. Яна атрымала тры ацэнкі AB, чатыры B+ і шэсць B. За стараннасць яна была ўзнагароджана ацэнкай A, у атэстаце сталасці паказаная адзнака B. У пратаколе экзамену ёсць адзнака пра адрозненні, выстаўленая дырэктарам школы.

Дадзеная падзея амаль не апісвалася ў шведскай прэсе, невялікая нататка з’явілася толькі ў газэце «Дагенс Нюхетэр» (швед. Dagens Nyheter — «Навіны дня»).

Яшчэ ў 1870 годзе Петэрсан падала заяўку на абучэнне на ступень бакалаўра, але дыплом гэтак і не атрымала.

Упсальскі ўніверсітэт правіць

Пасля Петэрсан планавала навучацца ва ўніверсітэце, што таксама было не звычайнай з’явай сярод шведскіх жанчын таго часу. Да 1873 года толькі тэалагічныя і юрыдычныя факультэты ў шведскіх універсітэтах і акадэміях прымалі студэнтак-жанчын. З 1873 года жанчынам таксама была прадастаўлена магчымасць вывучаць медыцыну.

Бэці Петэрсан, аднак, паступіла ў Упсальскі універсітэт ужо 27 лютага 1872 года і папрасіла каралеўскі дазвол на атрыманне ступені бакалаўра ў галіне філасофіі. Дадзены дазвол быў ёй прадастаўлен, паколькі не было ўстаноўлена яўнай забароны на навучанне жанчын ва універсітэтах. Навучанне Петэрсан ва універсітэце ўскладнялася кпінамі і абразамі з боку іншых 24 членаў Готландской нацыі. Падчас вучобы ва універсітэце, якое пачалося ў кастрычніку 1872 года, ёй было дазволена наведваць вучобу толькі пры суправаджэнні сваяка-мужчыны. Яна таксама не магла прымаць удзел у іншых універсітэцкіх мерапрыемствах, акрамя лекцый і семінараў.

Бэці Петэрсан скончыла Упсальскі ўніверсітэт 28 студзеня 1875 года, атрымаўшы ступень кандыдата філасофскіх навук. У агульнай складанасці яна вывучыла дзевяць (ці дзесяць) розных дысцыплін, але асноўнымі прадметамі былі новая еўрапейская лінгвістыка і сучасная літаратура. Увесь спіс праслуханых Бэці дысцыплін: Новая еўрапейская лінгвістыка, сучасная літаратура, скандынаўскія мовы, латынь, гісторыя, матэматыка, хімія, батаніка, заалогія і філасофія.

Выкладчыцкая дзейнасць правіць

Пасля вучобы Петэрсан стала першай жанчынай, якая працавала ў дзяржаўнай шведскай (мужчынскай) навучальнай установе. Восенню 1877 года яна стала настаўнікам на замену ў малодшай пачатковай школе Ладугардслэнда (пазней гімназія Востра-Рэал) у Стакгольме пасля аднаго года выпрабавальнага тэрміну з восені 1875 года па вясну 1876 года; па заканчэнні выпрабавальнага тэрміну яна атрымала ацэнку «выдатна» сваіх педагагічных навыкаў. Працавітасць і талент да выкладання таксама атрымалі высокія ацэнкі. Яна прапрацавала там да канца восеньскага семестра 1884 года. На працягу гэтых гадоў яна таксама была класным кіраўніком.

Падчас працы ў навучальнай установе Бэці Петэрсан атрымала сведчанне добрага педагога. Яна заваявала давер як вучняў, так і іх бацькоў, і пры неабходнасці забяспечвала дадатковае навучанне ў сябе на хаце. Аднак, Петэрсан даводзілася пастаянна канкураваць са сваімі калегамі-мужчынамі.

Асабістая жыццё і апошнія гады жыцця правіць

Бэці Петэрсан ніколі не ўступала ў шлюб. Яна жыла са сваёй сястрой Хэдвіг, якая таксама мела дом. У іх быў брат Эдвард, які працаваў мараком. Бэці Петэрсан памерла ў 1885 годзе ад сухотаў. Яна пахавана ў брацкай магіле на могілках Паўночных могілках ў Стакгольме.

Спадчына правіць

Пасля смерці Бэці Петэрсан было апублікавана мноства газетных артыкулаў аб яе прарыве, хоць пры жыцці ёй надавалася мала ўвагі. Так, напрыклад, у 1925 годзе споўнілася 50 гадоў з моманту атрымання Петэрсан вучонай ступені, чаму надалі некаторыя ўвагі. Праз 70 гадоў пасля яе смерці, у 1955 годзе, у гімназіі Востра-Рэал была ўстаноўлена памятная таблічка з імем Бэці Петэрсан; а таксама ў 1977 годзе, у адпаведнасці з рашэннем камітэта па культуры муніцыпалітэта Готланда, была ўсталяваная памятная шыльда на доме ў Вісбю, дзе яна вырасла.

У 1990 годзе над магілай Бэці Петэрсан на Паўночных могілках ў Стакгольме была арганізавана паніхіда. У Готландскай вышэйшай школе ва Упсале (дзе ў гонар Бэці Петэрсан таксама назвалі бар), з 2006 года знаходзіцца алейны партрэт Петэрсан, напісаны Кайсай Халберг на аснове некалькіх чорна-белых фатаграфій.

Тое, што Бэці Петэрсан не атрымала ступень бакалаўра ў 1870 годзе, было адзначана Аўгустам Стрындбергам, які падняў гэтае пытанне ў сваёй кнізе «Апавяданні аб шлюбе, частка II» (1876), дзе ён абвінаваціў яе ў махлярстве.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Betty M C Pettersson — 1917.
  2. Sten nr 107 Betty PetterssonNorra begravningsplatsen.se. Праверана 11 сакавіка 2017.
  3. Historiesajten: Betty Pettersson Праверана 28 чэрвеня 2017.