Бязводзічы
Бязво́дзічы[1] (трансліт.: Biazvodzičy, руск.: Безводичи) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Вёска
Бязводзічы
| ||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗа 24 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж. Рэльеф раўнінны. На поўдні цячэ р. Альхоука (прыток р. Белая Натапа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Залессе і далей па шашы Мсціслаў-Расна-Магілёў.
Гісторыя
правіцьВядома з 17 ст., у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) спустошана. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай Імперыі ў Мсціслаўскай правінцыі Магілёўскай губерні, дзейнічала драўляная царква. У 1781 г. маёнтак у Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1812 г. пабудавана новая драўляная царква. Станам на 1834 год у царкоўнай ўласнасці. У 1848 годзе ў Чэрыкаўскім павеце. У 1889 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа. Штогод 29 чэрвеня і 14 верасня праводзілі таргі. У 1909 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. У 1918 годзе на базе царкоўнапрыходскай адкрыта працоўная школа 1-й ступені, дзе ў 1926 годзе вучылася 76 чалавек, дзе станам на 1926 год было 76 вучняў. У 1926 г. -- 50 двароў, 286 жыхароў. У лютым 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны дзень», які станам на 1932 год аб'ядноўваў 85 гаспадарак, меў 1098 га ворыва.
У Вялікую Айчынную вайну ад 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[2].
У 1990 г. — 21 гаспадарка, 97 жыхароў, у складзе племсаўгаса імя Тэльмана (цэнтр — в. Ходасы), працаваў магазін.[3]
У 2007 г. далучана да ААТ “Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб”. Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння».
Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Вядомыя асобы
правіцьСвятлана Іванаўна Стралецкая (нар. 18.7.1942, Бязводзічы). У 1959 г. скончыла сярэднюю школу, у 1969 г. філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (завочна). У 1979 г. — завуч па агульнадукацыйных прадметах СПТВ-49 Мсціслава, з 1991 г. — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ПТВ-218. Званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР» прысвоена ў 1991 г.
Галерэя
правіць-
Закінутая крама ў Бязводзічах
-
Жыхары вескі
-
Выгляд вёскі
-
Вёска Бязводзічы
Насельніцтва
правіць- 1834 год — 55 жыхароў
- 1848 год — 32 двары
- 1897 год — 37 двароў, 205 жыхароў
- 1909 год — 95 двароў, 502 жыхары
- 1926 год — 50 двароў, 286 жыхароў
- 2012—2015 гады — 9 жыхароў
- 2016 год — 5 двароў, 8 жыхароў
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Памяць. Мсціслаўскі раён. — Мн: «Полымя», 1999.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бязводзічы