«Бярновіч» — шляхецкі герб, якім карысталіся прадстаўнікі роду Бярновічаў[1]. Зацверджаны індыгенатам у 1676 годзе[2].

Герб «Бярновіч»

З’яўляецца варыянтам герба «Казічкоўскі»: на чырвоным полі шчыта 3 сярэбраныя ружы на галінках, а над кожнай з іх — залатая 6-канцовая зорка; такія ж ружы з зоркамі ў кляйнодзе над каронай[1].

Зноскі

  1. а б Л. А. Акаловіч. Бярновічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. Tadeusz Gajl: Herbarz polski od średniowiecza do XX wieku : ponad 4500 herbów szlacheckich 37 tysięcy nazwisk 55 tysięcy rodów. L&L, 2007. ISBN 978-83-60597-10-1. str. 32

Літаратура

правіць