Бярозкаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Бяро́́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Бярозкі.

Бярозкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бярозкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 957
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бягомльскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Бягомльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Юхнаўскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Асінавік, Вітунічы, Глінішча, Дубраўка, Забар’е, Запалле, Людвінава, Навасёлкі, Новае Запонне, Сафонаўка, Старое Запонне і Туменцы)[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. 22 сакавіка 2016 года скасавана вёска Старое Запонне[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 957 чалавек[3], з іх 98,2 % — беларусы, 0,9 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Решение Докшицкого районного Совета депутатов от 22 марта 2016 г. № 67 Об упразднении сельского населенного пункта Докшицкого района
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.