Бяскідскі тунэль
Бяскідскі тунэль | |
Вобласць ужывання | чыгуначны |
Пралягае пад | Бяскідскі хрыбет |
Агульная даўжыня | 1822 м (новы тунэль), 1750 м (стары, да 2016 г) |
Дыяметр тунэля | 10,5×8,5 м |
Бяскідскі тунэль — другі па даўжыні (пасля Лутугінскага) чыгуначны тунэль ва Украіне. Размешчаны ў Карпатах, на Бяскідскім перавале. Адносіцца да 5-га Пан’еўрапейскага транспартнага калідора (Італія — Славенія — Венгрыя — Славакія — Украіна).
Даўжыня тунэля складае 1764,5 м, з парталамі 1822 г.
Чакаецца, што першы цягнік адправіцца па новым тунэлі ў другім квартале 2018 года. Пасля завяршэння будаўніцтва прапускная здольнасць тунэлю павялічыцца з 47 да 100 пар цягнікоў у суткі, а хуткасць праходжання вырасце з 15-40 да 60-70 км/гадзіну.
Дзеючы аднакалейны Бяскідскі тунэль пабудаваны ў 1886 годзе і з’яўляецца другім па даўжыні чыгуначным тунэлем ва Украіне. Будаўніцтва новага тунэлю было разпачата 29 кастрычніка 2013 года і плануецца скончыць у II квартале 2018 года.
Для ўкраінскай дзяржавы тунэль мае край важнае значэнне, паколькі праз яго перавозяцца грузы да заходняй мяжы краіны ў Закарпатскай вобласці, а таксама больш за 60 % транзітных грузаў у кірунку Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Гісторыя
правіцьТунэль быў спраектаваны і пабудаваны яшчэ ў часы Аўстра-Венгрыі ў 1886 годзе. За час эксплуатацыі паравознай цягі на гэтым участку чыгункі тунэль быў вельмі нязручным адрэзкам шляху для чыгуначнікаў і пасажыраў, паколькі падчас руху цягніка усярэдзіне тунэлю ён напаўняўся парай і дымам. Таму пры праездзе Бяскідскага тунэлю пасажыры вагонаў вышэйшага класа зачынялі наглуха вокны і прыкрывалі раты і насы хусткамі.
У часы Другой сусветнай вайны у ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі пры адступленні нямецка-венгерскіх войскаў інжынерна-сапёрныя падраздзяленні 1-й венгерскай арміі ўзарвалі аздабленне тунэлю і парталаў, што прывяло да абвалу паўночнай і цэнтральнай частак. Рух цягнікоў на лініі Стрый — Мукачава быў спынены на два гады. Сіламі чыгуначных і інжынерных войскаў савецкай арміі тунэль быў адрамантаваны за два гады і уступіў у строй у ліпені 1946 года.
Спасылкі
правіць