Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва
«Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва» — беларускі тэатральны фестываль, які праводзіцца з 2012 года ў Гродна.[1][2]
Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Тэатр |
Гады правядзення | 2012 — наш час |
Краіна | Беларусь |
Горад | Гродна |
Заснавальнікі | Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт |
Мова песень | руская |
Гісторыя
правіць28 — 29 ліпеня 2018 года ў Гродна на пллошчы Савецкая, вуліцы Савецкая, гарадскім парку імя Жылібера адбыўся VII Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва. Удзел прынялі музыканты, мастакі, акцёры, майстры вогненнага шоу — 55 калектываў і амаль 300 удзельнікаў з Гродна, Мінска, Гомеля, Гданьска і Санкт-Пецярбурга, якія выступаюць у самых розных накірунках і жанрах. Фестываль прайшоў ў новай канцэпцыі — «Я», дзе кожны глядач і артыст атрымае магчымасць адкрыць сваё ўласнае, творчае «я»: рухацца разам з танцоўшчыкамі, спяваць і гуляць разам з музыкантамі, пераўвасабляцца разам з акцёрамі, запальваць разам з файершчыкамі. Працавала больш за 10 фестывальных пляцовак, горад стаў адзінай культурнай прасторай.[3]
Зноскі
- ↑ VII Біг-Міні-фестываль вулічнага мастацтва . Hrodna.life. Праверана 31 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ 28, 29 ліпеня VII Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва . Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт (24 ліпеня 2018). Праверана 31 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва ў Гродне . БелТА (28 ліпеня 2018). Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх