Білакаровычы

Білакаровычы[1] (укр.: Білокоро́вичі) — вёска ў Корасценскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Білакаровыцкай вясковай грамады.

Вёска
Білакаровычы
укр.: Білокоровичі
Краіна
Вобласць
Раён
грамада
Каардынаты
Плошча
  • 6,8 км²
Насельніцтва
  • 2 520 чал. (2001)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
11055
Білакаровычы на карце Украіны ±
Білакаровычы (Украіна)
Білакаровычы
Білакаровычы (Жытомірская вобласць)
Білакаровычы

ЭтымалогіяПравіць

Паводле фальклору, вёска атрымала сучасную назву Белакаровічы або Білакаровычы (з укр.: Білокоро́вичі) пасля таго, як белая карова выратавала вяскоўцаў падчас нападу мангола-татараў (ці полаўцаў?). Яна выйшла на высокі бераг ракі і прымусіла зламыснікаў адступіць, бо яны ўспрынялі яе з’яўленне, як знак забароны нападаць на вёску. Сёння на гэтым месцы стаіць праваслаўная царква. Паводле іншай версіі, вёска атрымала сваю назву дзякуючы вялікай колькасці бяроз з белай карой у навакольных лясах.

Паводле трэцяй версіі, назва вёскі Белыя Куравічы паходзіць ад слова з коранем "кур" (вёскі: Куравічы, Куровычы, Курнэ).

Суфікс -іч, вядомы (з фанетычнымі варыянтамі) усім славянскім народам, адносіцца да праславянскай *-itjь (ст.-слав. -иmь (-ištь), рас. -ич, серб. -ić (-ић), польск. -ic) і яго пачатак адпавядае перыяду балта-славянскай моўнай супольнасці (сяр. літ. -ytis).

ГісторыяПравіць

1923—2020 гг. уваходзіла ў склад Алэўскага раёна.

Зноскі