Біргіт Нільсан
Біргіт Ні́льсан (шведск.: Märta Birgit Nilsson, 17 мая 1918, Каруп, Швецыя — 25 снежня 2005, Б'ярлёў, каля г. Крыстыанстад) — шведская спявачка (драматычнае сапрана), прадстаўніца школы бельканта.
Біргіт Нільсан | |
---|---|
шведск.: Märta Birgit Nilsson | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 17 мая 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 2005 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Швецыя |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Joseph Dewar Hislop[d] |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Вучылася ў Стакгольме ў 1941—1946 гадах.
У 1948—1951 гадах салістка Каралеўскай оперы ў Стакгольме.
У 1953—1986 гадах у тэатрах «Ковент-Гардэн», «Ла Скала», «Метраполітэн-опера» і інш.
Валодала надзвычай моцным голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, драматычнай выразнасцю.
Вядомая выканальніца партый у операх Р. Вагнера: Ізольда, Брунгільда, Эльза, Лізавета («Трыстан і Ізольда», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер»). Іншыя партыі: Агата («Вольны стралок» К. М. Вебера), Алена («Мефістофель» А. Бойта), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Тоска, Турандот (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Саламея («Саламея» Р. Штрауса), Донна Ганна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Урсула («Мастак Матыс» П. Хіндэміта).
Зноскі
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Västra Karups kyrkogård: Birgit Nilsson — kulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
- ↑ Märta Birgit Nilsson 1918-05-17 — 2005-12-25 Operasångare Праверана 14 лютага 2023.
- ↑ Västra Karups kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13475/C I/11 (1895-1922), bildid: 00131573_00211 — С. 207.
- ↑ Västra Karups kyrkoarkiv, Församlingsböcker, SE/LLA/13475/A II/7 (1909-1928), bildid: 00131550_00129 — С. 1030.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 347. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі правіць
- Афіцыйны вэб-сайт Б. Нільсан (на швед. і англ. мовах) Архівавана 20 снежня 2014.
- Біяграфія Біргіт Нільсан (англ.)