Бітва за Вукавар
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Бітва за Вукавар | |||
Аснаўны канфлікт: Вайна ў Харватыі | |||
![]() Мапа бітвы за Вукавар | |||
Дата |
25 жніўня—18 лістапада 1991 | ||
---|---|---|---|
Месца |
Вукавар и его наваколлі | ||
Вынік |
Перамога сербскіх войскаў. Пераход Вуковара и часткова усходняй Славоніі пад уладу сербаў | ||
Пратыўнікі | |||
| |||
Камандуючыя | |||
| |||
Сілы старон | |||
| |||
Страты старон | |||
| |||
Страты сярод цывільнага насельніцтва | |||
| |||
![]() |
Баявыя дзеянні правіць
Першыя сутыкненні ў Вукавары адбыліся вясной 1991 года. Група харватаў на чале з Гойкам Шушакам абстралялі Борава-Сяло, выпусціўшы па ім тры ракеты. Гэта вымусіла мясцовых сербаў стварыць атрад самаабароны. На пачатку мая адбыўся інцыдэнт у Борава-Сяле, калі некалькі харвацкіх паліцэйскіх, што паспрабавалі падняць харвацкі флаг на мясцовым адміністрацыйным будынку, былі захопленыя ў палон сербамі. На наступны дзень адбыўся сур'ёзны бой за сяло паміж харвацкай паліцыяй і сербскім грамадзянскім апалчэннем, як спыніўся пасля ўмяшання Югаслаўскай народнай арміі (ЮНА). На думку шэрагу даследчыкаў, у гэты ж час было прынята рашэнне ачысціць горад ад сербскага насельніцтва. Падчас вайны, якая пачалася адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Харватыі ў 1991 годзе, часткі Харвацкай нацыянальнай гвардыі і Узброеных сіл Харватыі правялі серыю нападаў на грамадзянскае сербскае насельніцтва. Трупы забітых выкідалі ў Дунай. Дакладная колькасць загінуўшых невядома, некалькі дзясяткаў трупаў былі знойдзеныя ў рацэ ўжо на тэрыторыі Сербіі і ідэнтыфікаваныя. Адначасова сербаў вымушалі пакінуць горад. У выніку ўлетку 1991 года горад пакінула 13 734 сербаў і югаславаў.
Наступным крокам харвацкіх сіл у горадзе стала аблога мясцовага гарнізона Югаслаўскай народнай арміі 20 жніўня. 3 верасня Югаслаўская Народная Армія пачала аперацыю па вызваленню блакіраваных гарнізонаў, якая неўзабаве перарасла ў аблогу горада і зацяжныя баі. Аперацыя праводзілася часткамі Югаслаўскай Народнай Арміі пры падтрымцы сербскіх парамілітарных добраахвотніцкіх фарміраванняў (напрыклад, Сербскай добраахвотніцкай гвардыі пад камандаваннем Жэлька Ражнатовіча «Аркана») і працягвалася з 3 верасня па 18 лістапада 1991 года. Каля месяца, з сярэдзіны кастрычніка па сярэдзіну лістапада 1991 года, горад знаходзіўся ў поўным акружэнні. Абаранялі горад часткі Харвацкай нацыянальнай гвардыі і харвацкія добраахвотнікі.
Маштабная аблога Вуковара пачалася 3 верасня. Нягледзячы на вялізную колькасную перавагу ЮНА ў жывой сіле і тэхніцы, абаронцы горада паспяхова супраціўляліся на працягу амаль трох месяцаў. Вукавар быў амаль цалкам разбураны з-за шматлікіх вулічных баёў, бамбардзіровак і ракетных абстрэлаў. Войскі Югаслаўскай народнай арміі канчаткова авалодалі горадам 18 лістапада 1991 года.
Страты бакоў правіць
Паводле афіцыйных харвацкіх дадзеных, падчас бітвы за горад харваты страцілі 879 забітых і 770 параненых (дадзеныя Міністэрства абароны Харватыі, апублікаваныя у 2006 г.). Колькасць загінуўшых з боку Югаслаўскай народнай арміі дагэтуль застаецца невядомай. На думку белградскага ваеннага аглядчыка Міраслава Лазанскі, югаслаўскі бок страціў 1103 забітых і 2500 параненых.
Пасля бітвы за горад было падпісана мірнае пагадненне, якое пакідала за сербамі Вукавар і частку ўсходняй Славоніі. Адначасова югаслаўскае кіраўніцтва пераканалася ў немагчымасці сілай ўтрымаць Харватыю ў складзе Югаславіі. Занятыя сербскімі войскамі тэрыторыі, ў тым ліку і Вуковар, былі вернутыя ў склад Харватыі ў 1998 годзе, тады ж пачалося маштабнае аднаўленне горада.
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Meštrović.
- ↑ а б в Heroes of Vukovar
- ↑ Dead Warriors Mislaid In The Political Haze(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2011. Праверана 21 красавіка 2016.
Спасылкі правіць
- Битва за Вуковар (хорв.) Старонка на афіцияльным парталы горада Архівавана 5 кастрычніка 2007.
- Сайт «Вуковар-харвацкі Сталінград» (англ.)
- А лег ВалецкІ. Архівавана 4 сакавіка 2016. Югаслаўская вайна. Вынікі аперацый у Вуковары и вакол яго Архівавана 4 сакавіка 2016.