Бітва на Калцы (руск.: Битва на реке Калка, укр.: Битва на річці Калка) — бітва паміж Мангольскай імперыяй, чые войскі ўзначальвалі з Джэбэ і Субэдэя, і кааліцыяй некалькіх княстваў Русі, у тым ліку Кіеўскага і Галіцка-Валынскага, і полаўцаў, пад агульным камандаваннем Мсціслава Удатнага і Мсціслава Старога. Бітва адбылася 31 мая 1223 года на беразе ракі Калкі (цяпер Данецкая вобласць Украіны) і скончылася перамогай манголаў.

Мангольскія конныя лучнікі
Дата 31 мая 1223
Месца Рака Калка, цяпер Данецкая вобласць, Украіна
Вынік Перамога манголаў
Праціўнікі
Кіеўскае княства
Галіцка-Валынскае княства
Чарнігаўскае княства
Смаленскае княства
Полаўцы
Мангольская імперыя
Камандуючыя
Мсціслаў Раманавіч Стары
Даніла Раманавіч
Мсціслаў Мсціслававіч Удатны
Мсціслаў Святаслававіч
Ярун
Субэдэй
Джэбэ
Сілы бакоў
40-100 тыс. 20-30 тыс.
Страты
9/10 войска (35-90 тыс.) невядомы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля мангольскага нашэсця ў Цэнтральную Азію і распаду імперыі Харэзмшахаў, мангольскія сілы пад камандаваннем Джэбэ і Субутая захапілі Ірак. Джэбэ прасіў дазволу Чынгісхана працягнуць паход яшчэ на некалькі гадоў, перад тым як вярнуцца да галоўнай арміі праз Каўказ. У чаканні адказу Чынгісхана, арміі двух палкаводцаў адправілася ў рэйд на Грузію. Чынгісхан дазволіў працягнуць іх экспедыцыю, і прайшоўшы праз Каўказ, яны перамаглі кааліцыю каўказскіх плямёнаў, а потым полаўцаў. Палавецкі хан збег да двара цесця князя Мсціслава Галіцкага, якога пераканаў дапамагчы полаўцам у змаганні з манголамі. Мсціслаў Галіцкі сфарміраваў альянс князёў Русі, у тым ліку вялікага князя кіеўскага Мсціслава III.

Аб'яднаныя войскі князёў Русі спачатку атакавалі ар'ергард мангольскага войска, пераследавалі манголаў, якія імітавалі адступленне на працягу некалькіх дзён, пакуль не падышлі да свайго асноўнага войска каля ракі Калкі. Мсціслаў Галіцкі і яго саюзнікі полаўцы напалі на манголаў, не чакаючы падыходу астатняга войска і былі разбіты. Потым былі разбіты і войскі іншых рускіх князёў былі разбіты, а Мсціслаў Кіеўскі быў ва ўмацаваным лагеры. Пасля трохдзённых перамоў ён здаўся на абяцанне бяспечнага выхаду для сябе і сваіх ваяроў. Аднак манголы забілі іх і закатавалі Мсціслава Кіеўскага. Мсціслаў Галіцкі ўцёк, а манголы вярнуліся ў Азію, да Чынгісхана.