Бітва ў раёне мястэчка Опса адбылася паміж часткай расійскіх карпусоў князя Далгарукага і татарскім палком арміі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Міхала Кіркора.

Бітва пад Опсай
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
PolishRuswar1792.PNG
Дата 26 мая 1792 года
Месца Опса, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Вынік руская перамога
Праціўнікі
Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg
Рэч Паспалітая
Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg
Расійская імперыя
Камандуючыя
генерал-ад’ютант Міхал Кіркор генерал-паручнік Юрый Уладзіміравіч Далгарукаў
Сілы бакоў
1 полк некалькі сот салдат
Страты
каля 300 чал. 50—300 чал.
 Прагляд гэтага шаблона Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года
Кавалерыст 1-й Ковенскай брыгады Нацыянальнай кавалерыі ВКЛ

ПерадумовыПравіць

Расійскі корпус князя Далгарукава (9000 салдат) перасёк Даўгаву 22 мая, пры гэтым большасць войскаў і флоту перасеклі Дынабург, у той час як астатняя частка войска пад камандаваннем генерала Раўтэнфельда пераправілася праз раку ў Краслава. Затым абедзве калоны расійскага корпуса перайшлі да Браславу.

Неўзабаве пасля пераходу ў іншы бок Даўгавы генерал Раўтэнфельд паслаў на разведку ў кірунку Друі атрад данскіх казакоў, які набыў інфармацыю пра тое, што ў горадзе дыслякуецца татарскі полк капітана Рэйжэўскага. Вяртаючыся, казакі разбілі маленькі атрад з татарскага палка, які быў высланы Міхалам Кіркорам, захапіўшы пры гэтым 2 уланаў. Пасля іх вяртання Раўтэнфельд неадкладна адправіў у раён Друі 160 салдат, але Рэйжэўскі, даведаўшыся пра набліжэнне рускіх, выйшаў са сваім атрадам да Глыбокага. У гэтай сітуацыі Раўтэнфельд адмовіўся ад пераследу і працягваў ісці на Браслаў, які паў 26 мая.

БітваПравіць

Маюцца два даклады з апісаннем бітвы каля Опса — адзін паводле Шымона Забелы, другі Юзафа Сулкоўскага.

Апісанне бітвы Сымона ЗабелыПравіць

Калі Раўтэнфельд захапіў Браслаў, асноўная частка корпуса Далгарукава рушыла на Опсу. У авангардзе расійскай арміі пайшлі 100 данскіх казакоў на чале з капітанам Белагародцавым. Маршуючы ў авангардзе сіл Далгарукава, Белагордцаў накіраваў атрад, колькасцю 7 чалавек на разведку, які натыкнуўся на падобны атрад разведкі татарскага палка Міхала Кіркора. Неўзабаве пачаліся баявыя дзеянні, у якіх полк Кіркора біўся з атрадам данскіх казакоў пад кіраўніцтвам палкоўніка Кірэева. Пасля некалькіх гадзін барацьбы літоўскі полк быў вымушаны адступіць. Быў узяты ў палон ротмістар Мілашэвіч, а паручнік Ахматавіч быў цяжка паранены. Шыман Забела сцвярджаў, што ў баі былі забіты некалькі дзясяткаў рускіх, акрамя таго, ён абвінавачвае ў здрадзе аднаго з яўрэяў, які даў ілжывую інфармацыю пра расійскую кавалерыю.

Апісанне бітвы Юзафа СулкоўскагаПравіць

Дыслякаваны ў Опсе татарскі полк Міхала Кіркора назіраў за рухам расійскіх войскаў. Генерал Раўтэнфельд, жадаючы пазбавіцца ад татарскага войска, ужо ноччу 25 мая акружыў горад. Кіркор хацеў пазбегнуць расійскага палону і таму кінуў свой ​​полк у адчайную атаку, што дазволіла яму вырвацца з акружэння. Падчас бітвы з абодвух бакоў загінула каля 300 салдат.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Piotr Borawski. Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej. Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, Warszawa 1986, ISBN 978—985-524-083-0, ст. 224—225