Бітва пад Оршай (1508)

(Пасля перасылкі з Бітва пад Оршай, 1508)

Бі́тва пад О́ршай — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага супраць войска Маскоўскага княства, якая адбывалася 13 ліпеня 1508 года ў ходзе пятай літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508).

Бітва пад Оршай (1508)
Асноўны канфлікт: Літоўска-маскоўская вайна 1507—1508 гадоў
Дата 13 ліпеня 1508
Месца Орша
Вынік перамога войскаў ВКЛ
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае

Каралеўства Польскае

Вялікае Княства Маскоўскае
Камандуючыя
Канстанцін Астрожскі
Мікалай Фірлей
Васіль III

Перадумовы правіць

Літоўскія войскі на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім пры падтрымцы 5000 польскіх наймітаў ваяводы люблінскага Мікалая Фірлея сканцэнтраваліся ў ваколіцах Навагрудку. Мэтай літоўска-польскага войска было вызваленне Смаленска ад маскоўскага войска, што аблажыла крэпасць.

Падзеі правіць

Атрымаўшы звесткі пра падыход літоўскага войска, князь маскоўскі Васіль III зняў аблогу Смаленска і рушыў на Оршу. Калі высветлілася, што Астрожскі набліжаецца да маскоўскіх пазіцый, Васіль III пастанавіў адступіць за Дняпро, каб ударыць у момант пераправы літвінаў праз раку.

Астрожскі накіраваў вялікі аддзел праз неахоўваны брод на Дняпры з заданнем нападу на абоз маскалёў, а галоўнымі сіламі выканаў адцягвальны манеўр. Выдзелены аддзел, пераправіўшыся праз раку, быў аточаны пераважаючымі маскоўскімі сіламі, аднак здолеў з цяжкасцямі прабіцца на правы бераг. Бітву перарваў надыход цемры. Астрожскі намерваўся атакаваць адразу пасля ўзыходу сонца, аднак маскоўскае войска ноччу адышло з занятых пазіцый на ўсход.

Вынікі правіць

Літаратура правіць

  • Mała encyklopedia wojskowa. — Warszawa, 1970. — Т. II.
  • Władysław Pociecha. Mikołaj Firlej // . — Polski Słownik Biograficzny. — Kraków, 1948—1958. — Т. VII. — С. 8—10.