Мікалай Фірлей (гетман)

(1460—1526) гетман вялікі каронны

Мікалай Фірлей (польск.: Mikolaj Firlej; каля 14601526) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Вялікі гетман каронны (15151526)

Мікалай Фірлей
Mikołaj Firlej
Герб «Леўарт»
Герб «Леўарт»
Сцяг2-і Гетман вялікі каронны
1515 — 1526
Папярэднік Мікалай Камянецкі
Пераемнік Ян Амор Тарноўскі
Нараджэнне каля 1460
Смерць 1526[1]
Месца пахавання
Род Фірлеі
Бацька Пётр Фірлей[d]
Маці Ядвіга Асмульская
Жонка Ганна Мялецкая
Дзеці Катажына, Пётр, Мікалай, Барбара, Ганна
Званне харунжы
Бітвы

Біяграфія

правіць

Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Фірлеяў герба «Леўарт». Адзіны сын любельскага земскага пісара і суддзі Пятра Фірлея з Дамбравіцы (пам. 1499) і Ядвігі Асмульскай герба «Боньча».

Займаў пасаду вялікага гетмана кароннага з 1515 па 1526 год. Быў таксама: харунжым кракаўскім і старостам люблінскім, кашталянам люблінскім у 15021520 гадах, кашталянам кракаўскім з 1520 года, ваяводам люблінскім у 15071514 гадах і пазней ваяводай сандамірскім (1514—1526).

У 1485 годзе Мікалай Фірлей быў дваранінам пры двары польскага караля Казіміра IV Ягелончыка. У наступным 1486 годзе ўдзельнічаў у пасольстве да германскага імператара Фрыдрыха III. У 1487 годзе прыняў удзел у паходзе каралевіча Яна I Альбрэхта супраць татараў і ўдзельнічаў у бітве пад Капыстшынем. У 1489 і 1502 гадах — пасол пры двары асманскага султана. У 1497 годзе ўдзельнічаў у няўдалым ваенным паходзе караля Яна Альбрэхта на Букавіну. У 1499 годзе Мікалай Фірлей бярэ ўдзел у падпісанні новай уніі паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім

У шлюбе з Ганнай Мялецкай герба «Грыф», сястрой кашталяна завіхойскага Станіслава Мялецкага (пам. 1532), ад якой меў двух сыноў і трох дочак:

  • Пётр Фірлей (пам. 1553), ваявода любельскі і белзскі
  • Мікалай Фірлей (пам. 1519)
  • Катажына Фірлей (пам. пасля 1545), з 1515 года жонка кашталяна сандэцкага Станіслава Тарноўскага (каля 1478—1528/1530)
  • Барбара Фірлей, жонка Збігнева Слупэцкага
  • Ганна Фірлей, жонка Яна Ляжайскага
  1. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 42. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X