Бітва пры Каранелі
Марскі бой Першай сусветнай вайны
Бі́тва пры Каране́лі, Каране́льская бі́тва (англ.: Battle of Coronel, ням.: Seegefecht bei Coronel) — марская бітва Першай сусветнай вайны, якая развярнулася паміж брытанскімі і германскімі крэйсерамі 1 лістапада 1914 года паблізу чылійскага порта Каранель.
Бітва пры Каранелі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна на моры | |||
![]() Нямецкая эскадра пакідае Вальпараіса 3 лістапада 1914 года пасля бою. «Шарнхорст» і «Гнейзенау» наперадзе, за імі «Нюрнберг». На пярэднім плане караблі ВМФ Чылі — браняносныя крэйсеры «Эсмеральда», «О'Хігінс», браняпалубны «Бланка Энкалада» і браняносец «Капітан Прат». | |||
Дата | 1 лістапада 1914 года | ||
Месца | Ціхі акіян ля ўзбярэжжа Чылі, паблізу Каранеля | ||
Вынік | перамога немцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
У ходзе бітвы брытанская эскадра контр-адмірала Крыстафера Крэдака была разбіта германскай эскадрай графа Максіміліяна фон Шпее. Германскія крэйсеры, якія мелі перавагу ў хуткасці і артылерыйскім узбраенні, занялі спрыяльную пазіцыю і практычна без страт патапілі браняносныя крэйсеры «Гуд Хоуп» і «Монмут», разам з якімі на дно пайшлі 1654 брытанскіх марака, уключаючы адмірала Крэдака. «Глазга» і «Атранта» здолелі ўцячы.
ЛітаратураПравіць
- Вильсон Х. Линкоры в бою. 1914—1918 гг. — М.: Изографус, ЭКСМО, 2002. — 432 с. — (Военно-морская библиотека). — 7000 экз. — ISBN 5-946610-16-3.
- Корбетт Дж. Эскадра адмирала Шпее в бою. — М.: Морской исторический сборник, 1994. — 88 с. — (Корабли и сражения). — 5000 экз.
- Корбетт Дж. Операции английского флота в Первую мировую войну = Corbett, Julian S. Naval Operations. — New York, Longmans, Green and Co., 1920. — 2 vols. — Мн.: ООО «Харвест», 2003. — 480 с. — (Военно-историческая библиотека). — 5000 экз. — ISBN 985-13-1058-1.
- Мужеников В. Б. Броненосные крейсера Шарнхорст, Гнейзенау и Блюхер. (1905—1914). — Санкт-Петербург: ИСТФЛОТ, 2010. — 108 с. — (Боевые корабли мира). — 250 экз. — ISBN 978-5-98830-044-1.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бітва пры Каранелі