Бітва пры Паніпаце (1526)

Бітва пры Паніпаце — бітва паміж войскамі Бабура і дэлійскім султанам Ібрахім-шахам Лодзі, якая адбылася 21 красавіка 1526 года ў Паўночнай Індыі і паклала пачатак Імперыі Вялікіх Маголаў. Адна з першых бітваў з ужываннем агнястрэльнай зброі  (руск.) і артылерыі[3].

Бітва пры Паніпаце
Vaki'at-i Baburi - The Battle of Panipat (1526) by Deo Gujarati.jpgБітва пры Паніпаце. Ілюстрацыя з перакладу «Бабур-намэ» на персідскую мову (каля 1590)
Дата 21 красавіка 1526
Месца Паніпат  (руск.) (суч. штат Хар’яна, Індыя)
Вынік Перамога Бабура
Праціўнікі
Fictional flag of the Mughal Empire.svgвойска Бабура Дэлійскі султанат
Камандуючыя
Fictional flag of the Mughal Empire.svgБабур
Fictional flag of the Mughal Empire.svgЧын Цімур Хан
Fictional flag of the Mughal Empire.svgУстад Алі Кулі
Fictional flag of the Mughal Empire.svgМустафа Румі
Fictional flag of the Mughal Empire.svgАсад Малік Хаст
Fictional flag of the Mughal Empire.svgРаджа Сангхар Алі Хан
Ібрахім-шах Лодзі  (руск.)
Раджа Хасан Хан Меватпаці
Сілы бакоў
13 00015 000[1]
артылерыя
30 00040 000[1]
100—1000 баявых сланоў  (руск.)[1]
Страты
нязначныя 15 00020 000[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ПерадгісторыяПравіць

Эпоха Дэлійскага султанату падыходзіла да канца. Апошняму султану Дэлі, Ібрагімшаху Лодзі рэальна падпарадкоўваўся толькі Дэлі з наваколлем. Мяцежныя эміры, якія кіравалі ў Пенджабе, стратэгічнай паўночна-заходняй правінцыі Індыі, звярнуліся да Бабура, кіраўніка Афганістана, з просьбай прыйсці ў Індыю і пазбавіць іх ад тыраніі Ібрагімшаха Лодзі[4].

Да гэтага часу Бабур ужо здзейсніў 4 паходы ў Індыю, і мяцежнікі спадзяваліся на тое, што Бабур зноў прыйдзе ў Індыю і дапаможа ім захапіць Дэлійскі трон, а затым, як і раней, сыдзе ў Афганістан. Але на гэты раз так не адбылося. Бабур прыйшоў у Індыю для таго, каб там і застацца[4].

Лёгка заваяваўшы Пенджаб, Бабур са сваім войскам прайшоў да Дэлі, дзе, недалёка ад паселішча Паніпат, 26 мая 1526 года адбылася знакамітая бітва паміж Бабурам і Ібрагімшахам Лодзі[4].

Апісанне бітвыПравіць

 
Гібель Ібрахім-шаха Лодзі. Ілюстрацыя да «Бабур-намэ» (канец XVI стагоддзя)

Войска Бабура было невялікім, яно налічвала ўсяго толькі 12 тысяч вершнікаў. Яго супернік выставіў велізарнае войска, якое па розных звестках налічвала ад 40 да 100 тысяч чалавек і ад 100 да 1000 баявых сланоў[5][4]. Хоць сілы Дэлійскага султана пераўзыходзілі лікам, у Бабура на ўзбраенні былі гарматы і стрэльбы. Гарматы, у той час яшчэ не вядомыя ў Індыі, знішчалі велізарную колькасць салдат Ібрагіма Лодзі і звярталі ва ўцёкі сланоў[6].

Бабур са сваім мабільным войскам змог прымусіць султанскую армію ратавацца, заняў Дэлі і захапіў яго скарбніцу, пра якую хадзілі легенды[4].

Сам Ібрагім быў забіты ў бітве.

Вынікі бітвыПравіць

Праз тры дні Бабур захапіў Дэлі, а ў пачатку мая горад Агра, які стаў новай сталіцай дзяржавы Вялікіх Маголаў[7].

Пасля перамогі над Дэлійскім султанам Бабур правёў шэраг заваяванняў абасобленых індыйскіх княстваў. Аб'яднаўшы іх пад сваёй уладай, Бабур не прыпыніўся ў сваіх намерах. Ён шмат увагі надзяляў паляпшэнню стану ў краіне. Аднак, Бабуру не давялося дажыць да глыбокай старасці. Пасля яго смерці ў 47 гадоў ад дызентэрыі нашчадкі Бабура правілі ў валоданнях продка, званых Імперыяй Вялікіх Маголаў, да XIX стагоддзя[4].

Зноскі

  1. а б в Davis, 1999, pp. 181, 183
  2. Davis, 1999, p. 184
  3. First battle of Panipat, 21 April 1526. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2013. Праверана 5 October 2011.
  4. а б в г д е Победа Бабура в битве при Панипате в 1526 году (руск.)
  5. Davis, 1999, p. 183
  6. Битва при Панипате (руск.)
  7. Битва при Панипате (руск.)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць