Біясфера (Манрэаль)

музей ў Манрэалі, Квебек, Канада

Біясфера (фр.: Biosphère de Montreal, Biosphère) — музей у Манрэалі, Квебек, Канада, які належыць Дэпартаменту навакольнага асяроддзя Канады і прысвечаны навакольнаму асяроддзю і водным рэсурсам. Размешчаны ў парку Жан-Драпо на востраве Святой Алены пасярод ракі Святога Лаўрэнція.

Біясфера
Заснаваны 1967
Адкрыты 1995
Месцазнаходжанне
biosphere.ec.gc.ca (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Музей размешчаны ў будынку былога амерыканскага павільёна на сусветнай выстаўцы Экспа-67, быў створаны амерыканскім інжынерам і архітэктарам Рычардам Бакмінстэрам Фулерам і ўяўляе сабой адзін з самых вядомых геадэзічных купалоў, якія прынеслі Фулеру сусветную славу.

Будынак правіць

Знешні будынак манрэальскай Біясферы быў пабудаваныў 1967 годзе па праекце Рычарда Бакмінстэра Фулера і ўяўляе сабой геадэзічны купал 76 метраў дыяметрам і 62 метра вышынёй, пабудаваны са сталёвых стрыжняў. Пабудова была створана як павільён ЗША на сусветнай выстаўцы 1967 года і была пазней перададзена ва ўласнасць горада Манрэаля. Згодна з арыгінальным праектам канструкцыя была пакрыта звонку празрыстай акрылавай плёнкай, якая была знішчана ў час пажару 1976 года і якую было вырашана не аднаўляць.

Малюнак канструкцыі Біясферы нярэдка выкарыстоўваецца для ілюстрацыі будовы малекул фулерэнаў, алатропных мадыфікацый вугляроду, якія атрымалі сваю назву менавіта ў гонар Рычарда Бакминстера Фуллер, чыёй «візітнай карткай» былі канструкцыі падобнай формы.

Музей правіць

У 1990 годзе Дэпартамент навакольнага асяроддзя Канады заключыў пагадненне з мэрыяй Манрэаля, згодна з якім гэтая дзяржаўная арганізацыя атрымала права на выкарыстанне канструкцыі Біясферы для стварэння музея, прысвечанага перш за ўсё экасістэме ракі Святога Лаўрэнція. На працягу наступных гадоў ўнутры купалу былі ўзведзены музейныя памяшканні і 5 чэрвеня 1995 года быў афіцыйна адкрыты музей Біясфера, які стаў першым у краіне музеем, прысвечаным воднай экасістэме.

Галоўнай мэтай функцыянавання музея вызначана папулярызацыя ідэй эканомнага выкарыстання водных рэсурсаў, барацьбы з кліматычнымі зменамі і забеспячэння ўзнаўлення прыродных рэсурсаў.

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.