Б’ярні Бенедыктсан (1970)
Б’ярні Бенедыктсан (ісл.: Bjarni Benediktsson, нар. 26 студзеня 1970, Рэйк’явік, Ісландыя) — ісландскі палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр краіны ў студзені-лістападзе 2017 года.
Б'ярні Бенедыктсан Bjarni Benediktsson | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
11 студзеня 2017 — 30 лістапада 2017 | |||
Прэзідэнт | Гвюдні Ёўханесан | ||
Папярэднік | Сігюрдзюр Інгэ Ёўхансан | ||
Пераемнік | Катрын Якабсдоцір | ||
Партыя | |||
Адукацыя |
| ||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||
Нараджэнне | 26 студзеня 1970 (51 год) | ||
Дзеці | 4 | ||
Кар’ераПравіць
Атрымаў адукацыю на юрыдычным факультэце Ісландскага ўніверсітэта. Пазней стажыраваўся ў Германіі і ЗША. Да прыходу ў палітыку працаваў адвакатам. Дэпутат Альтынга з 2003 года. У сакавіку 2009 года ўзначаліў кансерватыўную Партыю незалежнасці. Пад яго кіраўніцтвам партыя выйграла выбары ў парламент, якія адбыліся 27 красавіка 2013 года. Пры фарміраванні новага кабінета атрымаў партфель міністра фінансаў і эканомікі.
На чале ўрадаПравіць
З 11 студзеня 2017 года з’яўляўся прэм’ер-міністрам Ісландыі[2]. Адным з першых яго рашэнняў у першы ж дзень быў адкласці ўступленне Ісландыі ў Еўрасаюз[3].
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты. Мае чатырох дзяцей. Хобі: футбол і рыбалка. Былы прэм’ер-міністрам Ісландыі Б’ярні Бенедыктсан даводзіцца яму стрыечным дзедам.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Б’ярні Бенедыктсан (1970)
- Афіцыйная старонка Бенедыктсана
Папярэднік: Гейр Хілмар Хордэ |
Старшыня Партыі незалежнасці 2009 – дагэтуль |
Пераемнік: Катрын Якабсдоцір |