Свіднае (вадасховішча)

(Пасля перасылкі з Вадасховішча Свіднае)

Сві́днае[1] — вадасховішча ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Убарць, каля вёсак Свіднае і Замошша.

Свіднае
Каардынаты: 51°57′40,30″ пн. ш. 28°25′01,10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь, Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён
Вышыня над узроўнем мора 127 м
Даўжыня 2,8 км
Шырыня 2 км
Плошча 2,2 км²
Аб'ём 0,0057 км³
Найбольшая глыбіня 4,6 м
Год напаўнення 1986
Свіднае (Гомельская вобласць)
Свіднае
Свіднае

Плошча паверхні 2,2 км². Даўжыня 2,8 км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня 4,6 м, ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,5 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 5,7 млн м³.

Вадасховішча наліўное, напаўняецца вадой з ракі Убарць. Створана ў 1986 годзе ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі. Проціпажарны вадаём у зоне радыяцыйнага забруджання[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Свіднае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 256. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 22. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.) 
  • Ліст карты M-35-9. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.) 

СпасылкіПравіць