Адкрыць галоўнае меню

Віцебск знаходзіцца на берагах Заходняй Дзвіны, Віцьбы і Лучосы.

Зона адпачынку на рацэ Віцьба

РучаіПравіць

  • Гапееў[1] — працякае па горадзе ў яры (глыбінёй да 30 м, шырынёй да 30 м) з паўднёва-усходу на паўночна-захад і ўпадае ў ручай Дунай. У месцах перасячэння з Маскоўскім праспектам, вуліцамі Газеты «Праўда» і Жасткова працякае па жалезабетонных трубах. Даўжыня ручая — 2200 метраў. У вярхоўях ручая, прыблізна ў раёне яго перасячэння з Маскоўскім праспектам, знаходзілася вёска Гапееўшчына.
  • Дранічны — прыток Гапеева ручая, упадае ў яго ў раёне вуліц 5-й Калектыўнай і Шрадэра.
  • Дунай[1] — працякае па горадзе ў яры (глыбіня да 40 м, шырынёй да 140 м) з усходу на захад уздоўж праспекта Фрунзэ, упадае ў раку Віцьба. Даўжыня 1050 метраў. Назва ручая дала назву гістарычнаму раёну горада Задунаўская слабада (Задунайскі пасад, Задунаўе). Намаляваны на чарцяжы горада 1664.
  • Замкавы (Пілатаў ручай або проста Ручай) — выцякаў з ручая Дунай у раёне Летняга амфітэатра, працякаў з поўдня ад віцебскіх замкаў і ўпадаў у раку Заходняя Дзвіна ў раёне Дабраавешчанскай царквы. Цяпер не існуе. Даўжыня каля 1000 метраў. Назва ручая дала назву гістарычнаму раёну Заручаўская слабада (Заручаўе). Намаляваны на чарцяжы Віцебска 1664.
  • Крутавец — ручай, правы прыток Заходняй Дзвіны, упадае ў яе ля заходняга краю перыметра Віцебскай ЦЭЦ, працякае ў калектары. Яр ручая, які пачынаўся ў перасячэння вуліц Максіма Горкага і вуліцы 39-й Арміі засыпаны ў канцы 1950-х гадоў.
  • Пескавацік — працякае ў паўночнай частцы горада. Пачатак (верагодна) — у раёне вуліцы Валадарскага. Паўднёвы прыток ручая мае назву Сутокі. Упадае ў раку Заходняя Дзвіна ў раёне Вадаканала і 22-ай сярэдняй школы (праспект Куйбышава, 42).
  • Піліпаў — ручай, правы прыток Заходняй Дзвіны, упадае ў яе паміж Маркавым манастыром і Віцебскай гарадской цэнтральнай клінічнай бальніцай (бывш. 2-я гарлякарні).
  • Пітамка — ручай на ўсходняй ускраіне горада, у Тулава.
  • Паповік — ручай, левы прыток Дзвіны, служыць натуральнай заходняй мяжой парку Савецкай Арміі (Мазурына). У канцы XVIII стагоддзя ля вусця ручая знаходзілася вёска Паповікі, цяпер на яе тэрыторыі дачныя ўчасткі.
  • Прудок — ручай, левы прыток Дзвіны, бярэ пачатак каля Мазурынскіх могілак, вусце — каля гарадскога пляжу і выратавальнай станцыі. Пазначаны на картах горада пачатку ХХ стагоддзя.
  • Рыбянец — ручай, правы прыток Заходняй Дзвіны, упадае ў яе каля Ціраспаля, паміж вуліцамі Данукалава і 1-й Ціраспальскай. У XVIII стагоддзі на ручаі быў млын.
  • Свяцец (Святцы) — ручай, правы прыток Дзвіны, упадае ў яе за 300 м вышэй Яноўскага ручая. У XVIII стагоддзі на яго берагах размяшчалася вёска Святцы (раён цяперашніх вуліц 19-я Гарадоцкая і Супруна). Бярэ пачатак паміж Старасямёнаўскімі і Новасямёнаўскімі могілкамі.
  • Слізкі — працякае ў яры ўздоўж вуліцы Чэхава і ўпадае ў раку Заходняя Дзвіна. Першапачаткова, выток ручая знаходзіўся ў раёне цяперашняй плошчы Леніна. Цяпер пачатковая частка ручая цячэ ў падземных камунікацыях. Даўжыня бачнай часткі ручая каля 250 метраў.
  • Суравец — ручай, правы прыток Заходняй Дзвіны, у яе і ўпадзе ў раёне вуліцы Чэпінская Слабодка.
  • Чэрвенец — выцякае з балота ў заказніку Дымаўшына і цячэ ў паўднёвым кірунку. Працякае каля вёсак Дымаўшчына, Аўселева, Арэхава, Загор’е. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля рачнога порта на паўднёва-заходняй ускраіне Віцебска. У верхнім цячэнні (на поўнач ад чыгуначнай галінкі Віцебск-Полацк) каналізаваны.
  • Чарвічны — выцякае з балота ў заказніку Дымаўшчына і цячэ ў паўночным кірунку. Упадае ў Дэйкаўскае возера. У верхнім цячэнні каналізаваны і носіць назву Панская канава.
  • Яноўскі — пачынаецца ў раёне лесапарку Юр'ева горка. Працякае пад вуліцамі Цітова і Ленінградская. Упадае ў Заходнюю Дзвіну ў раёне вуліцы Яноўская-Набярэжная.

СажалкіПравіць

  • Сажалка ў парку 1000-годдзя Віцебска. Мае штучнае паходжанне, створаны ў якасці супрацьпажарнага вадаёма пры будаўніцтве тэлезавода. Пазней ачышчаны, добраўпарадкаваны. Берагі выкладзеныя камянямі.
  • Сажалка (Ялагі) у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў.
  • «Салдацкае возера» — сажалка каля перасячэння вуліцы Цітова з вуліцай 14-я Полацкая. Мае авальную форму, дыяметр каля 100 метраў. Народную назву атрымала з-за размяшчэння побач з былым ваенным гарадком 5-ы Полк.
  • Сажалка ў Арэхава.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1