Вадзім Анатольевіч Богуш
Вадзім Анатолевіч Богуш (нар. 28 красавіка 1975, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне электронікі і мікраэлектронікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2007), кандыдат тэхнічных навук (2000).
Вадзім Анатольевіч Богуш | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук і кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (кваліфікацыя «Інжынер радыётэхнічных сістэм», 1997).
Працаваў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (прарэктар па вучэбнай рабоце, прарэктар па навуковай рабоце).
3 верасня 2010 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь[2]. Працаваў у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014—2018, першы намеснік міністра), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2018 года дацэнт кафедры аховы інфармацыі, загадчык кафедры метралогіі і стандартызацыі, з 24 мая 2018 года — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: даследаванне праблем кіравання бяспекай; электрамагнітная і інфармацыйная бяспека ў тэхнічных сістэмах; распрацоўка тэарэтычных асноў і метадаў стварэння новых элементаў і матэрыялаў для электроннай тэхнікі (у т. л. мікра- і нанаэлектронікі); распрацоўка і прымяненне інфармацыйна-камунікацыйных сістэм, сэрвісаў у сістэмах кіравання, вучэбным працэсе і навуковай дзейнасці.
У красавіку 2024 года стаў членам Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
Зноскі
Літаратура
правіць- Формирование наноструктурированных металлсодержащих покрытий осаждением из водных растворов, их свойства и применение в электронике : диссертация … доктора физико-математических наук : 05.27.01 : защищена 12.04.2007 : утверждена 03.10.2007 / Богуш Вадим Анатольевич. — Минск, 2006.
- Композитные металлосодержащие волокнистые материалы для гибких экранов электромагнитного излучения : диссертация … кандидата технических наук : 05.27.06 : защищена 27.04.2000 : утверждена 13.10.2000 / Богуш Вадим Анатольевич. — Минск, 2000.