Ваенны ардынарыят Славакіі

Ваенны ардынарыят Славакіі (славацк.: Vojenský rímskokatolícky ordinariát) — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Славакіі. Ваенны ардынарыят Славакіі, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых Славацкай арміі і іх сем’яў. Кафедральным саборам ваеннага ардынарыята Славакіі з’яўляецца сабор Святога Себасцьяна ў Браціславе.

Ваенны ардынарыят Славакіі
Vojenský rímskokatolícky ordinariát
Герб
Герб ваеннага ардынарыята Славакіі

лацінскі абрад
Галоўны горад Браціслава
Краіна  Славакія
Дата заснавання 2003
Кафедральны сабор Сабор Святога Себасцьяна
Іерарх František Rábek[d]
Плошча дыяцэзіі
  • 49 035 км²
Афіцыйны сайт ordinariat.sk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

26 лістапада 2002 года ў Ватыкане славацкім прэзідэнтам Рудольфам Шустарам і кардыналам Анджэла Садана была падпісана папярэдняя дамова аб стварэнні ў Славакіі ваеннага ардынарыята.

20 студзеня 2003 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу Spiritalem progressionem, якой заснаваў Ваенны ардынарыят Славакіі.

Спасылкі правіць