Ваенны факультэт БДУ

Ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое рыхтуе спецыялістаў у галінах псіхалогіі, хіміі, журналістыкі, правазнаўства, міжнародных адносін і геаграфіі па аспектах, звязаных з ваеннай справай.

Ваенны факультэт
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Англійская назва Military faculty
Заснаваны 2003
Дэкан Ігар Анатольевіч Новікаў
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Кастрычніцкая, 4
bsu.by/vf

Гісторыя правіць

Ваенны факультэт пачынаўся з ваеннай кафедры БДУ, створанай 4 лістапада 1926 года згодна загаду Рэвалюцыйнага ваеннага савета. Першым кіраўніком ваеннай кафедры БДУ, назначаным для правядзення ваеннага навучання пралетарскага студэнцтва, быў палкоўнік М. М. Пятроў. У 1926—1931 гадах курс «Вышэйшая дапрызыўная ваенная падрыхтоўка студэнтаў» выкладаў будучы чатырохкратны герой Савецкага Саюза маршал Г. К. Жукаў, які на той момант быў камандзірам 39-га кавалерыйскага палка ў 7-ай Самарскай дывізіі.

Пачынаючы з 1936 года асноўнай формай працы са студэнтамі на ваеннай кафедры былі практычныя заняткі ў спецыялізаваных аўдыторыях, ціры і ў полі. У 1941 годзе, з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, заняткі па ваеннай падрыхтоўцы былі перапыненыя і аднавіліся ў 1943 годзе. У пасляваенныя і наступныя гады ваенная кафедра працягвала рыхтаваць афіцэраў запасу з ліку студэнтаў па неабходных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. За час свайго існавання да 2003 г. ваенная кафедра падрыхтавала тысячы афіцэраў запасу па 13 ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

У 2003 годзе ваенная кафедра была рэарганізавана ў ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Структура правіць

У цяперашні час на ваенным факультэце БДУ дзейнічаюць кафедры:

  • баявога карыстання артылерыяй
  • супрацьпаветранай абароны
  • агульнавайсковую ў складзе двух цыклаў: цыкла агульнаваенных дысцыплін і цыкла ваенна-сецыяльных дысцыплін
  • кафедру радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
  • батальён курсантаў

Падрыхтоўка курсантаў вядзецца па 6 спецыяльнасцях:

  • псіхалогія (спецыялізацыя — маральна-псіхалагічнае забеспячэнне воінскай дзейнасці)
  • хімія (кірунак — радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона)
  • журналістыка (кірунак — друкаваныя СМІ, спецыялізацыя — ваенная журналістыка)
  • правазнаўства (спецыялізацыя — юрысконсульская праца ў ваеннай сферы)
  • міжнародныя адносіны (спецыялізацыя — міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы)
  • геаграфія (кірунак спецыяльнасці — геаінфармацыйныя сістэмы)
  • спецыялізацыя — геаінфармацыйныя сістэмы ваеннага прызначэння)

Ваенная кафедра правіць

Для навучэнцаў мужчынскага пола іншых факультэтаў БДУ існуе магчымасць паступіць на ваенную кафедру. Пры навучанні адзін год, працягласць тэрміновай службы скарачаецца да 6 месяцаў, а выпускнік атрымлівае чын сяржанта. Пры навучанні два гады, курсант атрымлівае чын лейтэнанта, а працягласць ваенных збораў скарачаецца да месяца.[1]

Героі СССР, якія праходзілі службу на ваеннай кафедры правіць

Начальнікі факультэта правіць

Зноскі