Вазапісец Афрадыты

Вазапісец Афрадыты (англ.: Aphrodite Painter, ням.: Aphrodite-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец і ганчар, працаваў у Пестуме канца IV стагоддзя да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы.

Вазапісец Афрадыты
Род дзейнасці вазапісец чырвонафігурнага стылю, Paestan vase-painter
Дата нараджэння IV стагоддзе да н.э.
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каля 330 да н.э. вазапісец Афрадыты прыехаў у Пестум з Апуліі[1][2] і далучыўся да майстэрні пестумскага вазапісу Астэя і Піфона.

Вядомыя працы правіць

  • імянная ваза — амфара, так званая Ваза Афрадыты[3]
  • кратар з выявай Арэста, Электры і бога Апалона, датаваны каля 340—330 да н.э. Цяпер знаходзіцца ў зборы Уільяма Найта Зевадскі[4].
  • амфара, датаваная 340—320 да н.э. На боку А намаляваная фігура аголенага юнака і задрапіраваная ў хітон жаночая постаць, якая трымае фіялу з чарамі. Юнак абапіраецца на палку адной рукой, а другой трымае люстэрка. На шыйным рэгістры вазы намаляваны профіль жаночай галавы. Рэгістры аддзеленыя адзін ад аднаго пальметамі — характэрнымі арнаментальнымі матывамі пестумскага вазапісу[5].
  • вясельны лебес, на боку А якога намаляваны юнак з кубкам і дзяўчына з люстэркам. На боку В — фігуры юнакоў. Ваза належала Артуру Дэйлу Трендалу, цяпер захоўваецца ў Элінскім музеі, Мельбурн. Экспанат LTU 1985,01[6].

Зноскі

Літаратура правіць

  • A. D. Trendall, The Red-Figured Vases of Paestum, Hertford, 1987, no. 2/970, pl. 149a-c.