Адкрыць галоўнае меню

Вайдыла

радца вял. кн. літоўскіх Альгерда і Ягайлы

Вайдыла (Воидим, Воиниль, Woidiło, Voydiło[1], Woydylo, Вайдила; ? — 1381) — радца вялікіх князёў літоўскіх Альгерда і Ягайлы, староста лідскі (1373—1381).

Вайдыла
Шаблон:Lang-ХХ
Дата нараджэння: XIV стагоддзе
Дата смерці: 1381
Пячатка Вайдылы.

Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, Вайдыла быў пекарам, вызначаўся розумам і быў набліжаны вял.кн. Альгердам, служыў яму пасцельнічым і краўчым, стаў найбліжэйшым радцам. Па смерці Альгерда захаваў высокае становішча пры двары Ягайлы, які ў 1379 годзе выдаў замуж за Вайдылу сваю сястру Марыю, што разгневала Ягайлава дзядзьку Кейстута[1][2][3][4].

На думку С. Роўвела, Я. Тэнгоўскага, Я. Нікодэма, вядомыя цяпер звесткі пра паходжанне Вайдылы з'явіліся ў летапісе з мэтай зневажэння яго палітычнымі апанентамі[5]. У Ордэнскіх Die littauischen Wegeberichte згадваецца баярын Вайдыла, уладальнік паселішча Wayteldorff (верагодна, паблізу Дзялтувы), але тоеснасць яго Вайдыле няпэўная[6].

Найранейшая згадка Вайдылы знаходзіцца ў "Новай прускай хроніцы" Віганда з Марбурга, калі па Вялікадні (22 красавіка) 1376 года ордэнскі атрад пад камандаваннем Віганда фон Балдэрсгайма выправіўся ў пушчу паблізу Даўдзішак (Dewedisken). Немцы пачулі паляўнічы рог і натрапілі на трох «язычнікаў», двух схапілі, а трэці ўцёк, таксама немцам дасталіся два паляўнічыя сабакі малоскай пароды (molosos). Захопленыя паведамілі, што яны «некаторага баярына (bayoris) на імя Вайдэл (Waydel), які палюе ў гэтай пустцы». Палонныя вымушаны былі правесці ордэнскі атрад уначы да месца, дзе знаходзіўся Вайдыла, але, убачыўшы сваіх, паспелі крыкнуць і папярэдзіць, што з імі прыйшлі немцы. Вайдыла з людзьмі здолеў уцячы, пераправіўшыся праз вялікую раку, немцы захапілі толькі 40 коней. Паведамленне Віганда з Марбурга дазваляе думаць, што ўжо гэтым часам (1376) Вайдыла быў заможным баярынам і меў почат прынамсі з 40 конных слуг.[7]

Паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, менавіта Вайдыла разам з Ягайлавай маці Ульянай Цвярской ініцыяваў заключэнне Давідзішкаўскага дагавора, які стаў прычынай грамадзянскай вайны ў ВКЛ (1381—1384)[4]. За арганізацыю перамоў паміж Ягайлам і Ордэнам Вайдыла атрымаў ад немцаў некаторыя землі на жамойцка-лівонскай мяжы і, магчыма, дзве гуфы зямлі ў ваколіцах Рагніты[5].

У пачатку грамадзянскай вайны Вайдыла быў схоплены Кейстутам і павешаны. Ягайла адпомсціў за яго, пакараўшы смерцю Відзімонта і Бутрыма[8], сваякоў Кейстутавай жонкі Біруты[9].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Войдило // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. // Под ред. Н. Н. Улащика. — М.: Наука, 1980.
  2. Хроника литовская и жмойтская // Полное собрание русских летописей. — Т. 32. // Под ред. Н. H. Улащика. — М.: Наука, 1968. — С. 65.
  3. Хроника Быховца / Сост. и автор предисл. Н. Н. Улащик. — М.: 1966. — С. 61-62.
  4. 4,0 4,1 Ivinskis Z. Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m. // Vytautas Didysis / ed. Paulius Šležas — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988 (первое издание 1930). — P. 9.
  5. 5,0 5,1 Rowell S. C. Pious Princesses or Daughters of Belial: Pagan Lithuanian Dynastic Diplomacy, 1279—1423 // Medieval Prosopography. — 1994. — В. 1. — Vol. 15. — P. 21-26. — ISSN 0198-9405.
  6. Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje – XV a. — Aidai, 2003. — P. 171. — ISBN 9955-445-67-X.
  7. Ліцкевіч... С.142.
  8. Origo regis // Полное собрание русских летописей. — Т. 35. // Под ред. Н. Н. Улащика. — М.: Наука, 1980. — С. 117; Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. — T. 5. — Rok 1920. — Kraków, 1921. — S. 48. (прим. 1).
  9. Petrauskas R. Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje – XV a. — Aidai, 2003. — P. 77. — ISBN 9955-445-67-X.

ЛітаратураПравіць