Валасянка чорнагаловая

Валасянка чорнагаловая, леска-чорнагалоўка (Sylvia atricapilla) — пеўчая птушка сямейства валасянкавых.

Валасянка чорнагаловая

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sylvia atricapilla Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563183
NCBI  48155

Апісанне правіць

Даўжыня цела 14-15 см, размах крылаў 20-23 см. У гнездавы перыяд выразны дымарфізм: у самца шапачка чорная, а ў самкі — іржавага колеру. Хвост без белых палос па краях. Маладыя падобныя да самкі, але маладыя самцы маюць цёмна-карычневую галаву. Спеў з дзвюх частак — ціхі шчэбет (чутны толькі зблізку), пасля чаго — гучная, флейтавая песня.

Пашырэнне правіць

Арэал: Еўропа, акрамя поўначы, Цэнтральная і Заходняя Азія на ўсход да даліны р. Об і на поўдзень да паўночнага Ірана, Каўказ, Малая Азія, паўночны захада Афрыкі, Астравы Зялёнага Мыса, Азорскія астравы, Канары.

Насяляе розныя тыпы зацененых лясоў з не вельмі густым падростам (пазбягае хваёвых лясоў, не сустракаецца менавіта ў сухіх барах), паркі, прыгарады, нават вялікія гарады. У Татрах даходзіць да 1700 м, на Каўказе — да 2000 м, у Афрыцы на зімоўцы — да 3500 м.

Пералётны від, папуляцыі з паўднёвай частак арэала аселыя. Месца зімовак: Вялікабрытанія (птушкі з кантынентальнай Еўропы), Паўднёвая Еўропа, паўночны заход Афрыкі, а таксама субсахарская Заходняя Афрыка, Паўднёвы Судан, Эрытрэя, Эфіопія, раўнінная Усходняя Афрыка на поўдзень да возера Ньяса, паўночны Іран.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ладзіць у нізкіх дрэвах (напрыклад, бакавыя галінкі елкі), у кустах (бузіны, парэчак), у малінніку або ажынніку, радзей у ліянах і папараці, у зацененым месцы (часцей за ўсё нізка — 40-120 см ад зямлі), амаль без заслоны, і зялёная наземная расліннасць не даходзіць да гнязда. Няшчыльнае, сценкі прасвечваюцца, слаба ўмацаванае на бакавых галінках палоскамі воўны. Знешні слой з тонкіх галінак, сухой травы і зялёных раслін, якія амаль не заламаныя на верхнім краі гнязда. Унутры невялікага шара робіць кальцо з шчыльна пераплеценых паміж сабой карэньчыкаў і сухой травы — характэрная рыса віду, у іншых нашых лесак яно адсутнічае. Гняздо ўмацаванае воўнай. Высцілка з карэньчыкаў, каласкоў траў, часам з прымессю валосся і моху.

 
Яйкі

Яйкі (4-5, часам 2-7) звычайна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, афарбоўка розная: белая, светла-жоўтая, ружовыя, аліўкавая; глыбокія плямкі з размытымі краямі, светла-карычневыя, паверхневыя — нешматлікія, шакаладнага колеру. Могуць быць жоўтымі, аліўкавымі, карычневымі ці пурпуровымі. Больш цёмныя рыскі могуць утвараць мармуровы малюнак.

Падвіды правіць

  • S. a. atricapilla — большая частка Еўропы,
  • S. a. pauluccii — Сардзінія і частка Апенінскага паўвострава;
  • S. a. koenigi — Балеары;
  • S. a. dammholzi — Крым, Каўказ, Малая Азія, Іран;
  • S. a. riphaea — ад Урала на ўсход да вярхоўяў Обі і паўночна-заходняга Алтая;
  • S. a. heineken — Пірэнейскі паўвостраў, паўночна-заходняя Афрыка, Мадэйра, Канары;
  • S. a. gularis — Астравы Зялёнага Мыса;
  • S. a. atlantis — Азорскія астравы.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.